Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Халады вяртаюцца, і не адны. Сіноптыкі — пра надвор'е ў першыя выходныя лютага
  2. Чыноўнікі збіраюцца ўвесці змяненне па валюце. Савет Рэспублікі зацвердзіў новаўвядзенне, на чарзе — Лукашэнка
  3. В списке политиков, которые поздравили Лукашенко с «победой» на выборах, появились новые фамилии
  4. «Сколько территорий занял, столько и твое». ISW о том, каких позиций будет придерживаться Кремль на переговорах с Трампом по Украине
  5. Проверки и разборки между владельцами. В Минске признали банкротом частный медцентр
  6. «Киберпартизаны» обнародовали топ компаний, которые в 2024 году оказались среди лидеров по сокращению числа работников
  7. В Вашингтоне пассажирский самолет столкнулся с военным вертолетом, оба упали в реку. Есть погибшие
  8. Лукашенко подписал указ, о котором чиновники «забыли», но документ затрагивает практически каждого жителя страны
  9. Новшества по ЕРИП и пенсиям, судьба тарифов ЖКУ и дешевая мобильная связь. Подборка важных изменений, которые еще ожидают нас в 2025-м
  10. «Быстрее бы все это закончилось». Поговорили с рабочим беларусского завода, помогающего России делать снаряды для «Градов»
  11. Для «дармаедскіх» і пустых кватэр задняй датай укаранілі новаўвядзенне. Яно наўрад ці спадабаецца ўладальнікам такой нерухомасці
  12. Па рынку працы хочуць увесці змяненне — адмовіцца ад падаўжэння кантрактаў. Гэта як — тлумачым
  13. Сколько платят за пропагандистские тексты? Посмотрели во взломанной «Киберпартизанами» базе госгазеты «СБ. Беларусь сегодня»
  14. Генпрокуратура Литвы отправила неоднозначное письмо по поводу паспорта Новой Беларуси. Оно оказалось в распоряжении «Зеркала»
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.