У Мядзельскім раёне мужчына страляў з вінтоўкі па дзецях. Пра гэта паведаміў набліжаны да МУС тэлеграм-канал.
Інцыдэнт адбыўся на ўскраіне адной з вёсак раёна. Паведамляецца, што 62-гадовы мужчына, якога «часта раздражняў шум вуліцы і транспарту», пачаў страляць з пнеўматычнай вінтоўкі ў дзяцей, якія побач з яго домам каталіся на пітбайках.
У выніку мужчына трапіў у жывот сямікласніку. Дзеці расказалі пра здарэнне суседу, а той патэлефанаваў у міліцыю.
На мужчыну завялі крымінальную справу за хуліганства.