Беларуска загінула ў аварыі, якая адбылася раніцай 24 красавіка на Балі, піша мясцовае выданне Denpasar.kompas.com.
Паводле звестак паліцыі, 23-гадовая грамадзянка Беларусі ехала на скутары Yamaha N-Max. У нейкі момант аўтобус, які ехаў у спадарожным кірунку, пачаў яе апярэджваць справа і дапусціў сутыкненне.
У выніку ДТЗ дзяўчына атрымала цяжкія траўмы галавы і памерла на месцы здарэння.