У Лунінецкім раёне ў лужыне ў лесе патануў мужчына, паведамілі ў ТРВАД.

Цела мужчыны знайшлі ў «запоўненай дажджавой вадой нізіне» ў лесе ўвечары 25 красавіка. Ім аказаўся 33-гадовы мясцовы жыхар.
«Паводле відавочцаў, у аўторак ноччу, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, ён сышоў з дому па месцы пражывання ў невядомым кірунку», — паведамілі ў ТРВАД.
На мінулым тыдні падобны выпадак здарыўся ў Барысаве. П’яны 56-гадовы гараджанін зваліўся тварам у лужыну і захлынуўся.