Былы генеральны дырэктар букмекерскай кампаніі «Фонбет» і экс-віцэ-прэзідэнт Расійскага футбольнага саюза (РФС) Сяргей Анохін затрыманы ў Маскве, паведаміў 29 студзеня набліжаны да сілавых структур тэлеграм-канал 112 са спасылкай на крыніцу.
Паводле інфармацыі выдання, Сяргей Анохін перадаў прадстаўніку сілавых структур хабар на 50 мільёнаў рублёў (каля 507 тысяч даляраў). Атрымальнік грошай таксама затрыманы.
Сяргей Анохін заняў пасаду гендырэктара «Фонбет» у 2022 годзе. Як піша ТАСС, у студзені 2025 года ён пакінуў пасаду.
У кампаніі сцвярджаюць, што затрыманне Анохіна звязанае не з яго працай у «Фонбет», а з «асабістай камерцыйнай дзейнасцю ў Маскоўскай вобласці», паведамляе Baza.
Прадстаўніцтва «Фонбет» у Беларусі адкрылася ў кастрычніку 2020 года. У 2024 годзе кампанія стала ўладальнікам прэміі «РБ 2024» («Рэйтынг букмекераў») у намінацыі «Найлепшы букмекер Беларусі».