Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  2. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  3. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
  4. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  5. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  6. ISW: ВСУ продвинулись в Торецке. Успешные контратаки могут вынудить Россию перебросить дополнительные силы на это направление
  7. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  8. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  9. Зеленский опубликовал большое заявление после встречи с Трампом: «Нам нужны гарантии безопасности, а не просто прекращение огня»
  10. СМИ сообщили, что США готовы прекратить помощь Украине. Эксперты рассказали о последствиях — они очень печальные
  11. Названы победители антипремии «Золотая малина». Худшим признано супергеройское кино
Читать по-русски


Упершыню з 2004 года футбалісты мінскага «Дынама» маюць добры шанец стаць чэмпіёнамі Беларусі. За шэсць тураў да канца турніру яны ідуць другімі, на ачко адстаючы ад лідара — «Шахцёра». Пра выступ каманды мы пагаварылі з былым галоўным трэнерам «Дынама» Алегам Васіленкам. Ураджэнец Стаўрапаля — муж вядомай беларускай гімнасткі Ганны Глазковай. Ён працаваў у Мінску са снежня 2010 года да траўня 2011-га. Таксама абмеркавалі з трэнерам феномен «Энергетыка», узровень чэмпіянату Беларусі, успомнілі абяцанне Юрыя Чыжа і даведаліся, як у жыцці Васіленкі з’явілася «Дынама», якое стала чэмпіёнам СССР.

Фото: пресс-служба ФК "Факел"(Воронеж) +
Алег Васіленка. Фота: прэс-служба ФК «Факел» (Варонеж)

Пра няўдачы беларускага футбола «Праблема ў ментальнасці»

— У апошнім туры «Дынама» страціла лідарства, але па-ранейшаму можа стаць чэмпіёнам пасля доўгага перапынку. За кошт чаго?

— Па-першае, адзначу стабільнасць складу. Па-другое, трэнеры працуюць спакойна. Арцём Чалядзінскі на чале каманды ўжо больш за год. Няма шараханняў. Можна прышчапіць футбалістам сваё бачанне. У такім выпадку рана ці позна будзе вынік. Да таго ж сёлета 40 гадоў з часу перамогі мінскага «Дынама» ў чэмпіянаце СССР. Гэта важна. Думаю, юбілей павінен дадаткова матываваць. Але, паўтаруся, аснова — стабільнасць, цэласнасць. Яна дазваляе прэтэндаваць на медалі і чэмпіёнства.

— Нейкі час лідарам быў і «Энергетык-БДУ» — клуб з вельмі сціплым бюджэтам. Ды і цяпер ён трэці, а ачкоў набраў столькі ж, колькі «Дынама».

— Гэта насамрэч дзіўная каманда ў прыемным сэнсе. Добры трэнерскі штаб. Сабраныя маладыя хлопцы, якія прагнуць футбола. Любяць яго шчыра і робяць усё для таго, каб праявіць сябе і прабіцца на больш высокі ўзровень. Цярпяць і кожны раз выкладваюцца — у мяне такія адчуванні. Гранічная самааддача — хай і не ўсё можа атрымлівацца. Калі быў у Мінску сёлета, то наведаў матч асновы «Энергетыка» і гульню дубля. Паглядзеў, у якіх спартанскіх умовах існуе «Энергетык». Вядома, кіраўніцтву горада, прадпрыемствам трэба дапамагаць клубу. Гэта пойдзе на карысць усяму беларускаму футболу.

— Як вам узровень нашага чэмпіянату?

— Ён прасеў. Відавочна, цяпер не растуць выканаўцы ўзроўню Калачова, Мартыновіча, Драгуна. Лідары выраўняліся — ужо няма дамінавання БАТЭ ці салігорскага «Шахцёра». З іншага боку, для многіх каманд гэта дадатковая матывацыя. Калі моладзь «Энергетыка» можа прэтэндаваць на чэмпіёнства, то астатнія чым горшыя?

— Два гады запар нашы клубы правальваюцца ў еўракубках, зборная б’е антырэкорды…

— Праблема ў ментальнасці. Усе хочуць зайграць у футбол. Але хтосьці, атрымаўшы першы кантракт і трапіўшы ў асноўную каманду, ужо лічыць сябе майстрам. Гэта вялікая памылка. Што да больш вопытных гульцоў, то яны задавольваюцца выступленнем у чэмпіянаце Беларусі. Умеюць нешта рабіць на такім узроўні — і нармальна. Так, некаторыя мараць трапіць у зборную. Але не больш за тое. А матывацыя мусіць быць заўсёды. Жаданне развівацца. Прага футбола. Нельга самазаспакойвацца! Усё роўна ў якім узросце. Кожнаму гульцу трэба задумвацца і прыслухоўвацца да трэнераў, якія хочуць дапамагчы спартоўцам раскрыцца.

— Вы працавалі і ў Літве, і ў Латвіі. Сёлета клубы з гэтых краін прабіліся ў Лігу канферэнцый. Чаму нават не самыя футбольныя краіны апярэджваюць беларусаў?

— Гэта ўсё тая ж ментальнасць. У Літве і Латвіі хлопцаў не трэба ўгаворваць. Яны заточаныя на тое, каб з’ехаць у больш моцны чэмпіянат. Унутраны турнір — свайго роду ліга скаўтынгу. Футбалісты выкладваюцца на кожнай трэніроўцы. Ведаеце, на гульні мы збіраліся напярэдадні. Камандны абед, адпачынак і за дзве гадзіны да пачатку матча ехалі на стадыён. Для мяне гэта было нязвыкла. Здаецца, такі расслаблены стан, але гульцы працавалі ўвесь час на максімуме. Хацелі развівацца і атрымаць месца пад сонцам. Усё гэта нагадвае цяперашні «Энергетык».

Пра адстаўкі ў «Дынама»: «Чыж тлумачыў усё эмоцыямі»

— Паводле інфармацыі «Трыбуны», працу мінскага «Дынама» сёння кантралюе кіраўнік Мінспорту Сяргей Кавальчук. А ў вашым выпадку як было?

— Я ў Мінспорту не хадзіў. У асноўным камунікаваў з на той момант генеральным дырэктарам клуба Валерыем Стральцовым. Былі размовы і з кіраўніком «Дынама» Юрыем Чыжом.

— Як вы апынуліся ў «Дынама»?

— Для мяне быо гонарам атрымаць прапанову ад клуба. Я тады працаваў у сочынскай «Жамчужыне». Але сам выхадзец дынамаўскай школы. У дзяцінстве ў пакоі вісеў велізарны плакат чэмпіёнскай каманды 1982 года. Потым, праўда, заўзеў за кіеўскае «Дынама». Дык вось, запрашэнне зацікавіла, але бянтэжыла частая змена трэнераў. Падчас размовы з Чыжом я задаў яму пытанне, чаму ён гэта робіць. Бо ў такім выпадку кіраўнікі клубаў не кіруюць працэсам, як яны лічаць, а шкодзяць. І для каманды гэта дрэнна: новы трэнер — новыя патрабаванні. Атрымліваецца каша. Чыж тлумачыў усё эмоцыямі. Сказаў, што не меў рацыі. Маўляў, не дапусціць такога зноў. Пагадзіўся са мной, што каманду трэба будаваць з нуля. Дамовіліся: год пацярпім, а з другога будзем змагацца за медалі. Мы паціснулі адзін аднаму рукі — мне гэтага было дастаткова. Вырашыў, што хачу працаваць у «Дынама».

— Як кіраўнік клуба, паспяховы бізнесовец, мог паддацца эмоцыям?

— Магчыма, таму, што Чыж сам займаўся спортам (майстар спорту СССР у грэка-рымскай барацьбе. — Заўв. рэд.). Але з «Дынама» тады ўсе смяяліся праз гэтыя частыя адстаўкі (за 20 гадоў за Юрыем Чыжом «Дынама» змяніла 34 галоўных трэнераў. — Заўв. рэд.). Хоць у размове са мной Чыж запэўніваў, што ўсё зразумеў. Футбол — складаны механізм. Нельга проста набраць гульцоў і адразу выйграць чэмпіёнства.

— Але ўсё роўна вас звольнілі ў траўні.

— У каманды быў няўдалы старт («Дынама» за Васіленкам набрала дзевяць балаў у дзевяці матчах і займала перадапошняе месца. — Заўв. рэд.). Ляпілі новы калектыў, як і абмяркоўвалі. Напрыклад, у нас была вельмі маладая лінія абароны. Але пасля паразы ад БАТЭ ў чацвёртым туры (0:1) пры добрай гульні Чыж мне задаў пытанне: «А калі мы будзем змагацца за чэмпіёнства?» Здаецца, я растлумачыў сітуацыю. Потым стала зразумела, адкуль такія пытанні. Не раз Чыж мне казаў, маўляў, гендырэктар прапаноўваў трэнерскаму штабу дапамогу, каманда ўжо можа прэтэндаваць на медалі і да т. п. Хоць сам Стральцоў потым заяўляў, што нічога такога не было.

Юрый Чыж (у цэнтры). Фота: TUT.BY

— Гэта і былі тыя «заблытвальныя фактары», якія вы згадвалі ў нядаўнім інтэрв'ю?

— Так. Пастаянны незразумелы ціск замест падтрымкі з боку кіраўніцтва. Раскажу яшчэ такі выпадак, ад якога ўсе былі ў шоку. Стральцоў напярэдадні матча раней за астатніх паехаў у Магілёў і, як мне расказалі, усяляк матываваў мясцовы «Днепр» на перамогу ў гульні з «Дынама». Матываваў саперніка абыграць сваю цяперашнюю каманду! Я ўсё разумею: чалавек аддаў шмат гадоў магілёўскаму футболу, але ёсць жа нейкая этыка, прафесіяналізм… Мы перамаглі (1:0), але асадак застаўся. Былі яшчэ выпадкі, калі Стральцоў спрабаваў навязаць мне футбалістаў, горшых за тых, хто ўжо быў у складзе. Чыж больш слухаў гендырэктара. Складана было кіраваць камандай праз унутраныя сваркі. Я не кажу, што не рабіў памылак. Потым праводзіў аналіз. Думаю, перагрузіў тэорыяй футбалістаў — вельмі хацелася перамагаць. Але правільна падзяляць адказнасць.

Пра Беларусь пасля выбараў «Недапушчальна збіваць людзей»

— Ці былі станоўчыя моманты ў працы?

— Перш за ўсё, я пазнаёміўся ў Мінску са сваёй будучай жонкай (Ганна Глазкова — чэмпіёнка свету-1998, сярэбраная прызёрка Алімпіяды-2000 па мастацкай гімнастыцы ў групавых практыкаваннях. — Заўв. рэд.). Яна тады працавала ў «Дынама» ў аддзеле маркетынгу. Яшчэ адзначу заўзятараў. Яны працягвалі падтрымліваць каманду, нягледзячы на няўдачы. І, вядома, футбалісты. З некаторымі да гэтага часу падтрымліваю сувязь. Яны мяне цёпла праводзілі.

— Як да вас трапіў той самы чэмпіёнскі плакат «Дынама»?

— Падарунак бацькі. Прывёз з нейкай камандзіроўкі. Мне было вельмі радасна. Вучыўся ў другім класе. Ужо займаўся футболам. Тата таксама быў у свой час звязаны са спортам. З дзяцінства наведвалі з ім усе матчы. Стаўрапальскае «Дынама» гуляла ў тыя гады ў першай лізе чэмпіянату СССР. Але на кубак прыязджалі і каманды з «вышкі». Для людзей гэта была вялікая падзея. Свята ў горадзе.

— Любімы футбаліст той каманды?

— Юрый Пудышаў. Ён гуляў у Стаўрапалі пасля Мінска. Проста легенда. На яго хадзілі людзі. Мы падавалі хлапчукамі мячы на гульнях і глядзелі на Пудышава з захапленнем. Добра ўсведамлялі, што ён з чэмпіёнскага складу.

— Што думаеце пра падзеі ў Беларусі, якія адбываюцца са жніўня-2020?

— Мне складана гаварыць на гэтыя тэмы. Хачу, каб усе людзі былі шчаслівыя і жылі спакойна і годна. Калі пачынаеш занурацца ў палітыку, то гэта выклікае непрыемныя эмоцыі. Прапускаеш усё праз сябе і заводзішся. Шмат негатыву. А ў нас і так хапае жыццёвых перыпетый. Я якраз быў у Беларусі з сынам у бацькоў жонкі, калі праходзілі выбары. Мы гулялі, і раптам усё перакрылі. Дзіця спалохалася вайскоўцаў са шчытамі — на наступны дзень ужо з’ехалі з краіны. Вядома, недапушчальна збіваць людзей і хапаць пасярод вуліцы, як гэта тады адбывалася. Беларусы — цёплыя, душэўныя, без негатыву. Краіна стала для мяне роднай. А наогул у сям'і дамовіліся не абмяркоўваць палітыку. На шчасце, у нас хапае іншых тэм. Самае страшнае — калі людзі спыняюць сяброўства, са злосці перастаюць камунікаваць. Такога не мусіць быць. Нельга забіваць у сабе чалавека.