Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  2. СМИ сообщили, что США готовы прекратить помощь Украине. Эксперты рассказали о последствиях — они очень печальные
  3. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  4. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  5. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  6. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  7. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
  8. Названы победители антипремии «Золотая малина». Худшим признано супергеройское кино
  9. «Выстраиваются очереди». В МВД рассказали, как милиция устраивает рейды по «тунеядцам»
  10. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  11. ISW: ВСУ продвинулись в Торецке. Успешные контратаки могут вынудить Россию перебросить дополнительные силы на это направление
Читать по-русски


Нацыянальны алімпійскі камітэт (НАК) Беларусі ўсё ж апублікаваў каментар з нагоды рашэння Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) ад 8 снежня дапусціць да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у Парыжы беларусаў у нейтральным статусе. Раней мы прыводзілі выказванні на рэзанансную тэму ўкраінскага і расійскага бакоў.

Олимпийские кольца перед штаб-квартирой Международного олимпийского комитета (МОК) в Лозанне, Швейцария, 28 марта 2023 года. Фото: Reuters
Алімпійскія кольцы перад штаб-кватэрай Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) у Лазане, Швейцарыя, 28 сакавіка 2023 года. Фота: Reuters

«Мы вітаем допуск да Гульняў у Парыжы — 2024 беларускіх спартоўцаў, аднак прынятае рашэнне не задавальняе інтарэсы беларускай спартыўнай супольнасці ў поўнай меры. Наяўныя строгія абмежаванні, уключаючы ўдзел у спаборніцтвах без нацыянальных сімвалаў, абмежаваную колькасць кваліфікацыйных спаборніцтваў, нядопуск спартоўцаў, якія выступаюць у камандных відах, — усе гэтыя ўмовы па-ранейшаму вельмі дыскрымінацыйныя што да атлетаў нашай краіны», — гаворыцца ў паведамленні.

У НАК Беларусі «перакананыя, што для захавання цэласнасці алімпійскага руху як мага хутчэйшае выкараненне любой няроўнасці ў спорце максімальна адпавядае інтарэсам самога МАК».

Акрамя таго, у НАК звярнулі ўвагу, што не ўсе міжнародныя федэрацыі «кіруюцца рэкамендацыямі і рашэннямі МАК», згадаўшы Міжнародную асацыяцыю лёгкаатлетычных федэрацый, якая нібыта праводзіць «адкрыта дыскрымінацыйную і палітызаваную пазіцыю ў дачыненні да нашых спартоўцаў».

«У сувязі з гэтым чакаем выразных тлумачэнняў „дыскрымінацыйных“ умоваў доступу да ўдзелу ў астатніх кваліфікацыйных спаборніцтвах і Алімпійскіх гульнях у Парыжы не толькі з боку МАК, але і міжнародных федэрацый як асноўных арганізатараў спаборніцтваў у сваіх відах спорту. Як заяўлялася раней, НАК Беларусі будзе кіравацца, перш за ўсё, інтарэсамі саміх спартоўцаў, а таксама, несумненна, будзе працягваць працу па аднаўленні справядлівасці і паўнавартаснага ўдзелу нашых спартоўцаў ва ўсіх спаборніцтвах», — адзначаецца ў прэс-рэлізе.

Нагадаем, у нейтральным статусе на гульні ў Парыж будуць дапушчаныя толькі індывідуальныя атлеты (то-бок ніякіх каманд) з Беларусі і Расіі, якія пройдуць кваліфікацыю ў рамках наяўных крытэраў адбору. Спартоўцы і персанал, якія «актыўна падтрымліваюць вайну», не будуць дапушчаныя да ўдзелу ў спаборніцтвах. Гэта датычыць і тых, у каго ёсць кантракт з вайсковымі арганізацыямі або органамі бяспекі. На Гульні-2024 не атрымаюць запрашэння чыноўнікі і чальцы ўрадаў. Таксама будуць забароненыя беларускі і расійскі сцягі, гімны і любое пазначэнне нацыянальнай прыналежнасці.