Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. ISW: ВСУ продвинулись в Торецке. Успешные контратаки могут вынудить Россию перебросить дополнительные силы на это направление
  2. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  3. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
  4. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  5. Зеленский опубликовал большое заявление после встречи с Трампом: «Нам нужны гарантии безопасности, а не просто прекращение огня»
  6. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  7. Названы победители антипремии «Золотая малина». Худшим признано супергеройское кино
  8. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  9. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  10. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  11. СМИ сообщили, что США готовы прекратить помощь Украине. Эксперты рассказали о последствиях — они очень печальные
Читать по-русски


Чатырохгадовы Джэк Бэйлі з Ілінойса знайшоў у сваім садзе блакітнавокую цыкаду. Незвычайнае насякомае перадалі ў дар музею натуральнай гісторыі імя Філда ў Чыкага, паведамляецца ў рэлізе гэтай установы.

Фото: Field Museum
Блакітнавокая цыкада. Фота: Field Museum

У цыкадаў ярка-аранжавыя ці чырвоныя вочы, але рэдкая мутацыя, якую эксперты апісваюць як «адну на мільён», прыводзіць да таго, што на свет з’яўляюцца асобіны з блакітнымі вачыма.

«Мой чатырохгадовы сын Джэк быў на нябёсах ад радасці з таго часу, як яны пачалі з’яўляцца, і пачаў збіраць іх у вялікай колькасці. Мая дачка Кэралайн зазірнула ў яго вядзерца і ўбачыла блакітнавокую цыкаду. Яна прынесла яе і паказала мне», — расказала маці сямейства Грэта Бэйлі.

Здзівіўшыся, жанчына зрабіла некалькі фатаграфій і адпусціла насякомае. Увечары, калі высветлілася, што гэта вельмі незвычайная асобіна цыкады, сямейства зноў выправілася на яе пошукі з ліхтарыкамі і, што характэрна, знайшло.

Суседзі Бэйлі расказалі Грэце, што такімі цыкадамі цікавіцца музей імя Філда ў Чыкага, і жанчына напісала ліст у аддзел даследаванняў гэтай установы.

«Гэта першая блакітнавокая цыкада, якую я бачыў», — заявіў супрацоўнік музея Джым Лаўдэрман.

Грета Бэйли, Джек Бэйли и Джим Лаудерман с редкой цикадой. Фото: Field Museum
Грэта Бэйлі, Джэк Бэйлі і Джым Лаўдэрман з рэдкай цыкадай. Фота: Field Museum

Цыкаду ўрачыста перадалі ў дар музею. На той час насякомае было мёртвае: у цыкадаў вельмі кароткае жыццё. Блакітнавокія асобіны з прычыны мутацыі таксама не могуць даваць нашчадкаў.

Нагадаем, большасць відаў цыкадаў выходзіць на паверхню кожны год, але ў ЗША ёсць два перыядычныя вывадкі цыкадаў, якія застаюцца пад зямлёй альбо 13, альбо 17 гадоў, і іх сумеснае з’яўленне адбываецца рэдка. У 2024 годзе ў ЗША пачалося прышэсце цыкадаў «Пакалення XIX» і «Пакалення XIII». Паводле традыцыі, закладзенай яшчэ ў XIX стагоддзі, нумарацыя ім даецца рымскімі лічбамі. Падвойнае з’яўленне двух вывадкаў цыкадаў гэтых пакаленняў наступным разам адбудзецца ў 2244 годзе. Папярэдняе ж нашэсце назіралася яшчэ ў часы кіравання трэцяга амерыканскага прэзідэнта Томаса Джэферсана.