У Мінску ў ноч на 27 чэрвеня заўважылі велізарную чаргу ў адну з крамаў на праспекце Пераможцаў, прычым некаторыя пакупнікі былі ў піжамах. Відэа ў TikTok апублікаваў відавочца.
Выявілася, што стаяць у піжаме на дварэ, ды яшчэ і не адну гадзіну, жыхароў Мінска змусіў распродаж у кнігарні.
Пра акцыю яна паведаміла загадзя, наведнікам у піжаме тады абяцалі кнігу ў падарунак.
@smurferman Ночная распродажа книг @OZ #минск #беларусь #концерткишлакатут? #книги ♬ оригинальный звук — uglyfacekid
Паводле тых, хто наважыўся на такі начны марафон, ахвочых купіць кнігі са зніжкай было шмат ужо на старце распродажу, потым чарга пастаянна расла. Некаторыя прыходзілі не адны, а разам з сябрамі, каб трымаць месца ў чарзе, пакуль хтосьці з іх выбірае кнігі.
Аўтар роліка расказаў, што зніжкі былі ад 20 да 40%, а тым, хто прыходзіў у піжаме, сапраўды давалі яшчэ і бясплатную кнігу.
Дарэчы, гэтая акцыя сур’ёўна ўстрывожыла прапагандыстку Вольгу Бондараву. Як толькі з’явіўся анонс, яна абвінаваціла кампанію OZ у «сістэматычнай працы па знішчэнні грамадскай маралі».