Памёр гулец ФК БДУ (Д3) Фёдар Паланейчык. Пра гэта 23 верасня паведаміла ў Instagram прэс-служба клуба.
Спартоўцу было 18 гадоў. Ён памёр у ноч з 22 на 23 верасня. Прычына смерці ў публікацыі не называецца.
«З вялікім жалем паведамляем, што ўчора ноччу не стала футбаліста нашай каманды Фёдара Паланейчыка. Мы будзем памятаць Фёдара як таленавітага і яркага футбаліста, як добрага і жыццярадаснага чалавека», — расказала прэс-служба.
Фёдар Паланейчык быў выхаванцам «Мінска», выступаў у ФК БДУ на пазіцыі хаўбека.