Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. СМИ сообщили, что США готовы прекратить помощь Украине. Эксперты рассказали о последствиях — они очень печальные
  2. Как выглядят обложки мировых газет после исторической перепалки Трампа и Зеленского (беларусские вас не удивят)
  3. Зеленский опубликовал большое заявление после встречи с Трампом: «Нам нужны гарантии безопасности, а не просто прекращение огня»
  4. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  5. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  6. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  7. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
  8. Названы победители антипремии «Золотая малина». Худшим признано супергеройское кино
  9. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  10. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  11. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
Читать по-русски


/

Расійскіх артыстаў сёлета стала значна менш або яны зусім зніклі з рэйтынгаў самых папулярных выканаўцаў у постсавецкіх краінах, піша РБК.

Фото: unsplash.com
Фота: unsplash.com

У 2023 годзе пазіцыі выканаўцаў з Расіі пачалі аднаўляцца пасля спаду ў 2022-м, да канца мінулага года яны займалі больш чым палову месцаў у топ-10 самых папулярных кампазіцый у сэрвісе Apple Music амаль ва ўсіх былых рэспубліках СССР. Аднак на канец 2024-га ў некаторых краінах у такіх рэйтынгах расійскія музыкі адсутнічаюць зусім. Пра гэта сведчаць штосутачныя рэйтынгі платформы Apple Music.

Прычым у снежні 2024 года папулярнасць расійскіх музыкаў у постсавецкіх краінах упала нават ніжэй за паказчыкі аналагічнага перыяду 2022-га, калі іх прысутнасць у топ-10 у многіх краінах сур’ёзна скарацілася. Так, на канец 2024-га ў Літве, Беларусі і Украіне выканаўцы з Расіі не занялі ніводнай пазіцыі ў топ-10.

У папярэднія гады расіяне стабільна траплялі ў спіс самых праслухоўваных спевакоў у Беларусі. Напрыклад, у 2021-м у беларускім топ-10 папулярных кампазіцый на сэрвісе Apple Music было сем песняў выканаўцаў з Расіі, у 2022-м — тры, у 2023-м — дзевяць (гэта больш, чым ва ўсіх астатніх постсавецкіх краінах), а ў 2024-м — нуль.

Адзначаецца, цяпер увесь рэйтынг самых папулярных песняў у Беларусі на гэтым сэрвісе прадстаўлены паўднёвакарэйскай музыкай, пераважна кампазіцыямі вакаліста бой-бэнда BTS Чыміна. Тым часам у большасці іншых постсавецкіх краін мінімум траціну рэйтынгу займаюць песні амерыканскіх выканаўцаў.

Расійскія эксперты лічаць, што скарачэнне папулярнасці музыкаў з РФ у постсавецкіх краінах звязанае са зніжэннем іх рэдакцыйнай падтрымкі на міжнародных музычных сэрвісах, а таксама з абмежаваннямі ў канцэртнай дзейнасці артыстаў.