Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Выстройваюцца чэргі». У МУС расказалі, як міліцыя ладзіць рэйды па «дармаедах»
  2. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  3. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  4. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  5. «Оскар-2025»: лучшим фильмом признана «Анора», лучшей актрисой — Майки Мэдисон
  6. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  7. ISW: ВСУ продвинулись в Торецке. Успешные контратаки могут вынудить Россию перебросить дополнительные силы на это направление
  8. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  9. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  10. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
Читать по-русски


Легіёны імпэратара Бізантыі Юстыніяна вярнулі імпэрыі афрыканскія тэрыторыі, Італію, нават кавалак цяперашняй Гішпаніі. Магчыма, тады жыхары таго, што тады назвалася Рымскай імпэрыі, лічылі, што імпэрыя адрадзілася, што імпэратар вярнуў ранейшы абшар панаваньня.

  • Юрий Дракохруст
    Юрий ДракохрустОбозреватель белорусской службы «Радио Свобода»

    Кандидат физико-математических наук. Автор книг «Акценты свободы» (2009) и «Семь тощих лет» (2014). Лауреат премии Белорусской ассоциации журналистов за 1996 год. Журналистское кредо: не плакать, не смеяться, а понимать.

    Блог Юрия Дракохруста на сайте «Радио Свобода»

Насамрэч гэта была хіба не апошняя канвульсія імпэрыі. Пасьля Юстыніяна распад імпэрыі працягваўся і гэта было няўмольным гістарычным трэндам.

Цяпер Пуцін захацеў павярнуць хаду гісторыі ў адваротны бок, стаць сучасным Юстыніянам. Пакуль нават гэта атрымліваецца ў яго кепска. Але калі і атрымаецца — хутчэй за ўсё лёс яго заваёваў (а Ўкраіну відавочна яму трэба заваёўваць) будзе такім жа, як і ў яго бізантыйскага папярэдніка.

Ён прэтэндуе на месца ў гісторыі, як у Кацярыны ІІ. Але іншая эпоха.

Пуціну зрабіць нешта падобнае не дадуць найперш украінцы. І астатні сьвет. Нават калі ён здолее ўзяць пад вайсковы кантроль частку Ўкраіны ці ўсё краіну, што ён будзе зь ёй рабіць?

Санкцыі будуць раздушваць расейскую эканоміку, украінцы будуць супраціўляцца расейскаму кантролю — наўпроставаму ці празь марыянэтак. Бамбаваньне Кіева, Харкава, іншых гарадоў Украіны Крамлю, ды і Расеі ўкраінцы прынамсі доўга не забудуць і не даруюць.

Беларусам мо і даруюць, калі Лукашэнка ўсё ж утрымаецца ад наўпроставага ўплішчваньня ў вайну, калі не пашле беларусаў забіваць украінцаў, калі возьме гістарычны прыклад з Франка, а не з Мусаліні.

Лукашэнка, праўда, ужо не зусім Франка. Франка не дазволіў вэрмахту прайсьці празь Гішпанію для захопу Гібралтару — у нацы такі праект быў. Ён не дазволіў, яны махнулі рукой.

Лукашэнка расейскім войскам дазволіў тварыць з тэрыторыі Беларусі ўсё, што ім хочацца. Паўночны накірунак нападу на Ўкраіну — адзін з галоўных, калі не галоўны — на Кіеў.

У гэтым сэнсе Лукашэнка ўжо ня Франка. Але … Мо сьвет ацэніць тое, што беларусы не ваююць ва Ўкраіне.