Большасць беларусаў асядае ў Вільні і Каўнасе. Пра гэта са спасылкай на Дэпартамэнт міграцыі Літвы паведамляе DELFI.
Паводле звестак Дэпартамента, у пачатку года ў Літве пражывала 31 790 грамадзян Украіны, 31 028 — Беларусі і 13 367 — Расіі.
Цягам года гэтыя лічбы выраслі: паводле звестак за лістапад, у Літве жыве 91 497 украінцаў, 45 398 беларусаў і 15 408 расіян.
Больш за ўсё беларусаў дэкларавалі месца жыхарства ў Вільні (19 000, +60%), Шаўляі (3500, +20%), Віленскім раёне (3200, +25%), Каўнасе (2600, +40%) і Каўнаскім раёне (1600, +40%).