Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. СМИ сообщили, что США готовы прекратить помощь Украине. Эксперты рассказали о последствиях — они очень печальные
  2. Названы победители антипремии «Золотая малина». Худшим признано супергеройское кино
  3. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  4. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
  5. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  6. Как выглядят обложки мировых газет после исторической перепалки Трампа и Зеленского (беларусские вас не удивят)
  7. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  8. Зеленский опубликовал большое заявление после встречи с Трампом: «Нам нужны гарантии безопасности, а не просто прекращение огня»
  9. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  10. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  11. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
Читать по-русски


Палітзеяволеную Марыю Калеснікаву, якая праходзіла лячэнне ў санчастцы калоніі пасля аперацыі, перавялі ў атрад. Пра гэта паведаміў 16 студзеня телеграм-канал штаба Віктара Бабарыкі.

Мария Колесникова в зале суда. Фото: Reuters
Марыя Калеснікава ў зале суда. Фота: Reuters

У штабе паведамілі, што Марыя ўжо выйшла на працу, але «стамляецца пасля змены». Як кажуць паплечнікі, яна адчувае сябе нармальна, пачынае патроху набіраць вагу.

Нагадаем, пра шпіталізацыю Марыі Калеснікавай стала вядома 29 лістапада мінулага года. Яе паклалі ў першае хірургічнае аддзяленне і перавялі ў рэанімацыю бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў Гомелі. Адвакат Калеснікавай высветліў, што яе даставілі ў бальніцу з хірургічнай паталогіяй (ёю аказалася прабадная язва) і прааперавалі 28 лістапада.

Аперацыя прайшла паспяхова, але Марыя заставалася ў цяжкім стане. 5 снежня яе перавялі з бальніцы ў медыцынскі стацыянар калоніі, і яна змагла ў палаце сустрэцца з бацькам.

Марыя Калеснікава, якая кіравала штабам Бабарыкі пасля арышту самога палітыка і ягонага сына, знаходзіцца за кратамі з восені 2020 года. У верасні 2021-га яе асудзілі на 11 гадоў калоніі. Яна адбывае пакаранне ў ПК-4 Гомеля.