Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  2. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  3. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
  4. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  5. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  6. ISW: ВСУ продвинулись в Торецке. Успешные контратаки могут вынудить Россию перебросить дополнительные силы на это направление
  7. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  8. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  9. Зеленский опубликовал большое заявление после встречи с Трампом: «Нам нужны гарантии безопасности, а не просто прекращение огня»
  10. СМИ сообщили, что США готовы прекратить помощь Украине. Эксперты рассказали о последствиях — они очень печальные
  11. Названы победители антипремии «Золотая малина». Худшим признано супергеройское кино
Читать по-русски


Сектар IT-тэхналогій у Беларусі не абрынуўся пасля ад’езду айцішнікаў, а наадварот, «рухаецца наперад», заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з беларускімі навукоўцамі 9 лютага.

Фото использовано в качестве иллюстрации
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі

Лукашэнка прызнаў, што «пэўныя людзі пабеглі за мяжу».

— Я іх не асуджаю. Таму што амерыканцы і іншыя білі па IT-сектары, каб нас прытармазіць, увялі санкцыі. Ну куды ім дзявацца? Хтосьці выехаў, хтосьці вярнуўся, — адзначыў Лукашэнка. — Хтосьці паездзіў па свеце [і вырашыў] - не, толькі ў Беларусь. У беларусаў гэта асаблівасць: мала хто можа быць за мяжой і быць задаволеным. (…) Вось з’ехалі — ну не абрынуўся ж IT-сектар у эканоміцы, прамысловасці, сельскай гаспадарцы. Наадварот — рухаецца. Тыя, хто з’ехаў… Іх месца займаюць іншыя.

Аляксандр Лукашэнка таксама ўпэўнены, што IT-тэхналогіі «добра развітыя на многіх буйных айчынных прадпрыемствах, у Акадэміі навук».

Насуперак заявам уладаў пра вяртанне рэлакантаў з беларускага IT-сектара, адток спецыялістаў, наадварот, узмацніўся, адзначаў у лютым 2023 года devby.io.

Усяго за мінулы год беларускія IT-кампаніі працаўладкавалі крыху больш за 13 тысяч новых супрацоўнікаў — на 34% менш, чым за 2021 год.

З IT-кампаній за мінулы год звольнілася больш за 29,5 тыс. спецыялістаў — на 74% больш, чым у 2021 годзе.

Агулам IT-кампаніі звольнілі за год у 2,2 разу больш супрацоўнікаў, чым узялі на працу. Усяго за 2022 год IT-сектар страціў больш за 16,5 тыс. спецыялістаў.

Адток айцішнікаў пацвярджаецца і іншымі звесткамі афіцыйнай статыстыкі. У прыватнасці, змяненнем сярэдняспісачнай колькасці супрацоўнікаў па розных галінах. Гэта колькасць работнікаў, якія былі ў кампаніях ў названыя перыяды, паводле звестак Белстата. Памеры кампаній, якія ўключаныя ў статыстыку па агульнай колькасці персаналу, невядомыя.

У беларускім IT у студзені 2022 сярэдняспісачная колькасць была 53,7 тысячы, але ўжо ў снежні 2022 — 41,9 тысячы (мінус 22%).