Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Трамп змушае Украіну пагадзіцца на мір з Расіяй. А што будзе з Беларуссю? Адказвае эксперт
  2. Аднойчы Трамп ужо хацеў атрымаць долю ў мінеральных багаццях іншай краіны, абяцаючы ўзамен ваенную дапамогу. Усё скончылася катастрофай
  3. У ЕС узгаднілі ўвядзенне новай сістэмы ўезду і выезду. Калі яе могуць запусціць
  4. Лукашэнка прызначыў двух новых міністраў
  5. Зяленскі — пра спыненне дапамогі ЗША: Расіяне будуць патрабаваць скараціць нашую армію, адмовіцца ад акупаваных тэрыторый
  6. ЗША прыпыняюць ваенную дапамогу Украіне
  7. Трамп: Украіна гатовая вярнуцца за стол перамоваў, Расія пасылае сігналы, што гатовая да міру
  8. «Мяне часта пытаюць, ці ведаў я, што гэтая вайна пачнецца ў лютым тры гады таму». Лукашэнка — пра вайну ва Украіне
  9. Супадзенне ці Крэмль «выкупляе» ў Беларусі частку незалежнасці ў абмен на «плюшкі»? Пагаварылі з экспертамі пра два дакументы
  10. Лукашэнка таксама заклапаціўся рэдказямельнымі металамі
  11. Лукашэнка рассыпаўся ў кампліментах Трампу і заявіў пра гатоўнасць «стаць побач»
  12. «Казалі: „Хлопец, ты — дэбіл“». Электраманцёр расказаў «Люстэрку», як у дзень выбараў выйшаў у цэнтр Мінска з плакатам супраць Лукашэнкі
  13. Улады заклікаюць беларусаў на час адмовіцца ад пенсій. Мужчыны з іх працягласцю жыцця могуць не ацаніць ідэю
  14. Хуткі ўзлёт «пісьменнага доктара», які пайшоў на ўгоду з сумленнем. Расказваем пра незвычайную кар'еру Уладзіміра Караніка
  15. Путин в любой момент может остановить гибель своих солдат, прекратив боевые действия, но этого не делает (хотя говорит о мире) — почему
  16. Узнали, что за бизнес ведет семья Воскресенских и чем Юрий официально зарабатывает на жизнь
  17. Беларусы ответили на призыв Лукашенко, чтобы люди «хотя бы обеспечили свою семью и себя». Вышло весьма хлестко
Читать по-русски


У базе дадзеных на сайце Федэральнай службы судовых прыставаў РФ абнавіліся запісы пра даўгі спявачкі Анжалікі Агурбаш — там з’явілася сума яе запазычанасці перад банкам ВТБ, звярнула ўвагу расійскае дзяржагенцтва Sputnik.

Банк ВТБ падаваў пазоў супраць спявачкі за даўнія даўгі па крэдытнай карце. Мяшчанскі раённы суд Масквы 8 лістапада 2022 года абавязаў Агурбаш вярнуць грошы. Згодна з запісам у банку дадзеных выканаўчых вытворчасцяў, сума доўгу складае 696 тыс. 422 расійскіх рубля, то-бок каля 9,5 тыс. даляраў.

Скриншот базы данных исполнительного производства РФ
Скрыншот базы дадзеных выканаўчай вытворчасці РФ

Акрамя таго, абнавілася інфармацыя пра доўг спявачкі па пазове «Белкаапсаюза» пра футры. Нагадаем, прадпрыемства судзілася з Агурбаш, абвінавачваючы яе ў тым, што, атрымаўшы яшчэ ў 2018 годзе футры, шалікі, торбы і іншыя вырабы для рэалізацыі ў Маскве (ёй належалі камісійныя), яна так і не пералічыла грошы за тавар у тэрмін (да 2020 года) і сам тавар не вярнула (толькі правяла прэзентацыю). Суд стаў на бок прадпрыемства і пастанавіў спагнаць са спявачкі каля 6,1 млн расійскіх рублёў. Яна выплаціла толькі малую частку.

Паводле абноўленых звестак выканаўчай вытворчасці, Анжаліка Агурбаш усё яшчэ вінная за футры 6 млн 13 тысяч 962 расійскія рублі (каля 82 тысяч даляраў), за паўгода сума знізілася менш чым на 1 тысячу рублёў. Але вось выканальніцкі ўнёсак, які спявачцы выставілі да выплаты пасля суда, цяпер шматкротна вырас — з 5 да 426 тыс. расійскіх рублёў (5,8 тыс. даляраў).

Скриншот базы данных исполнительного производства РФ
Скрыншот базы дадзеных выканаўчай вытворчасці РФ

У базе дадзеных ёсць яшчэ дзевяць выканаўчых вытворчасцяў на Анжаліку Агурбаш — па спагнанні запазычанасцяў па дзяржпошлінах, штрафах, падатках. Агульная сума яе даўгоў у Расіі на гэты момант складае 7 млн 236 тыс.146 расійскіх рублёў, або 99,4 тыс. даляраў.