Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  2. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  3. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
  4. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  5. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  6. ISW: ВСУ продвинулись в Торецке. Успешные контратаки могут вынудить Россию перебросить дополнительные силы на это направление
  7. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  8. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  9. Зеленский опубликовал большое заявление после встречи с Трампом: «Нам нужны гарантии безопасности, а не просто прекращение огня»
  10. СМИ сообщили, что США готовы прекратить помощь Украине. Эксперты рассказали о последствиях — они очень печальные
  11. Названы победители антипремии «Золотая малина». Худшим признано супергеройское кино
Читать по-русски


Закрыццё польскім бокам пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю пракаментаваў 16 лютага Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з журналістамі.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: TUT.BY
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

Такія крокі з боку Польшчы Лукашэнка назваў «эканамічнай правакацыяй».

— Вы бачыце, як паводзіць сябе Польшча, Літва. Пакуль з эканамічнага пункту гледжання яны пастаянна правакуюць. Пераносяць адказнасць на мяне. Вось яны закрылі пункты пропуску. Гэта што такое? Гэта эканамічная правакацыя. Значыць, гандлю няма, няма эканомікі. І вось паступова яны гэтыя правакацыі ладзяць. Проста правакуюць нас. Ну, да пары да часу. Цяпер мы думаем пра тое, як на гэта адказаць. Прынятыя рашэнні. Адкажам мякка спачатку. Не зразумеюць — узмоцнім. У нас дастаткова для гэтага рычагоў, — прыгразіў палітык.

Лукашэнка прызнаў, што эскалацыя на мяжы нікому не ідзе на карысць.

— Мы вымушаныя адказваць. Пакуль сіметрычна, адэкватна. Калі мы будзем прымаць асіметрычныя меры, мы прымем. Яны на стале. Але мы гэтага не хочам. Мы хочам сябраваць з палякамі, літоўцамі, як гэта было заўсёды, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Нагадаем, па рашэнні польскага боку з 10 лютага з 12.00 (14.00 паводле мінскага часу) польскі пункт пропуску «Баброўнікі» афіцыйна прыпыніў афармленне транспартных сродкаў і асоб, якія ідуць праз мяжу, на няпэўны час «у інтарэсах дзяржаўнай бяспекі».

Раней, у 2021 годзе, польскі бок з прычыны міграцыйнага крызісу закрыў пункт пропуску на беларуска-польскай мяжы «Брузгі — Кузніца Беластоцкая». Яшчэ раней, у 2020 годзе, з ініцыятывы польскага боку праз COVID-19 былі закрытыя пункты пропуску «Славатычэ — Дамачава» і «Полаўцы — Пясчатка».

Такім чынам, на беларуска-польскай мяжы застаецца толькі два дзейныя пункты пропуску — для грузавога транспарту ў Польшчу застаецца адзіны пункт пропуску «Кукурыкі» (з беларускага боку — «Казловічы»), а для легкавога — пункт пропуску «Тэрэспаль» (з беларускага боку — «Брэст»).

16 лютага стала вядома, што Літва спыняе ўзаемадзеянне з Беларуссю па забяспечанні бесперабойнага патоку транспарту праз мяжу.