Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  2. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  3. «Выстройваюцца чэргі». У МУС расказалі, як міліцыя ладзіць рэйды па «дармаедах»
  4. «Оскар-2025»: лучшим фильмом признана «Анора», лучшей актрисой — Майки Мэдисон
  5. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  6. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  7. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  8. ISW: ВСУ продвинулись в Торецке. Успешные контратаки могут вынудить Россию перебросить дополнительные силы на это направление
  9. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  10. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
Читать по-русски


Санкцыі ў дачыненні да былога прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса ўведзеныя на 10 гадоў. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў адпаведны ўказ 19 лютага.

Сергей Румас. Фото: TUT.BY
Сяргей Румас. Фота: TUT.BY

У новым украінскім санкцыйным спісе — 332 расіяніны, Сяргей Румас і Маскоўская біржа.

Сяргей Румас ідзе ў пераліку пад 166-м нумарам. Санкцыі ўключаюць у сябе сярод іншага блакаванне актываў, поўнае спыненне гандлёвых аперацый, забарону на вывад капіталаў з Украіны, пазбаўленне дзяржаўных узнагародаў Украіны і забарону на ўдзел у прыватызацыі і набыццё ва ўласнасць зямельных участкаў.

З якой прычыны Сяргей Румас трапіў у санкцыйны спіс Украіны, не паведамляецца. Экс-прэм'ер Беларусі не выказваўся ў падтрымку ваеннай агрэсіі РФ супраць Украіны ў СМІ або сацсетках.

Сяргей Румас стаў прэм’ер-міністрам Беларусі 18 жніўня 2018 года, змяніўшы на пасадзе Андрэя Кабякова. За два месяцы да выбараў прэзідэнта Беларусі, 3 чэрвеня 2020 года, Аляксандр Лукашэнка адправіў урад Румаса ў адстаўку. У 2021-м Румас стаў чальцом назіральнай рады «Рассельгасбанка».