Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  2. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  3. «Выстройваюцца чэргі». У МУС расказалі, як міліцыя ладзіць рэйды па «дармаедах»
  4. «Оскар-2025»: лучшим фильмом признана «Анора», лучшей актрисой — Майки Мэдисон
  5. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  6. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  7. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  8. ISW: ВСУ продвинулись в Торецке. Успешные контратаки могут вынудить Россию перебросить дополнительные силы на это направление
  9. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  10. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Аляксандр Лукашэнка 20 лютага правядзе паседжанне Савета бяспекі. Пра гэта паведамляе яго прэс-служба.

Фото: Reuters
Фота: Reuters

Адным з дакументаў, вынесеных на разгляд Савета бяспекі, стаў праект закона «Пра народнае апалчэнне».

Лукашэнка патлумачыў, што ў Беларусі выбудаваная эфектыўная сістэма абароны дзяржавы і яе аснова — армія. Барацьба са злачыннасцю, ахова грамадскага парадку і грамадская бяспека — сфера МУС і ў мірны, і ў ваенны час. Для забяспечання функцыянавання дзяржорганаў, арганізацый, аб’ектаў эканомікі, інфраструктуры Беларусі ва ўмовах ваеннага часу створаныя тэрытарыяльныя войскі.

«Але сітуацыя няпростая. Я ўжо не раз казаў: кожны мужчына (ды і не толькі мужчына) павінен умець, як мінімум, абыходзіцца са зброяй. Хоць бы для таго, каб у выпадку неабходнасці абараніць сваю сям’ю, свой дом, родны куток зямлі і, калі спатрэбіцца, краіну, без якой не будзе ні кутка, ні дома, нічога іншага. Многія гэта разумеюць», — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён нагадаў, што раней ён паставіў задачу прапрацаваць пытанне стварэння народнага апалчэння. Праект адпаведнага закона быў падрыхтаваны і вынесены на разгляд паседжання Савета бяспекі.

Сутнасці законапраекта ў прэс-службе Лукашэнкі не раскрылі.

Калі і хто ў Беларусі загаварыў пра народнае апалчэнне

Нагадаем, у канцы траўня мінулага года кіраўнік Мінабароны Віктар Хрэнін абвясціў, што яму паставілі задачу стварыць у Беларусі «народнае апалчэнне».

«На ўчорашняй нарадзе галоўнакамандуючым пастаўленая задача ў тым ліку стварыць у нас у краіне і народнае апалчэнне. Гэтае пытанне, сапраўды мы бачым, вельмі патрэбнае. Самае галоўнае, што ў нас ёсць для гэтага і людзі, і ўзбраенні», — заявіў тады Хрэнін. Паводле яго словаў, дзякуючы гэтаму «колькасць абаронцаў радзімы павялічыцца ў разы», і ўсе ўбачаць, што ў Беларусь «не варта сунуцца».

Праз некалькі дзён, 3 чэрвеня 2022 года, пра сваю ідэю стварэння апалчэння ўспомніў і сам Лукашэнка. Ён расказаў, што на думку яго навёў досвед Украіны.

«Я падумаў, што нам на ўсялякі выпадак трэба пры кожным сельскім савеце мець вось гэтае народнае апалчэнне, групу людзей. Іх будзе няшмат. Можа, 50 чалавек. Але яны таксама павінныя мець сваю зброю дзесьці на складзе. Мы іх прызываем для навучання — яны возьмуць свае аўтаматы (у асноўным аўтамат, гранатамёт, пісталет), каб маглі абараніць свой дом», — патлумачыў сваю ідэю Лукашэнка і адзначыў, што «бескантрольнай раздачы зброі» быць не мусіць.

На апалчэнне ў Лукашэнкі, мяркуючы з усяго, вялікія планы: яшчэ ён заявіў, што ў выпадку вайны такія атрады могуць пайсці партызаніць.