Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  2. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  3. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
  4. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  5. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  6. ISW: ВСУ продвинулись в Торецке. Успешные контратаки могут вынудить Россию перебросить дополнительные силы на это направление
  7. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  8. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  9. Зеленский опубликовал большое заявление после встречи с Трампом: «Нам нужны гарантии безопасности, а не просто прекращение огня»
  10. СМИ сообщили, что США готовы прекратить помощь Украине. Эксперты рассказали о последствиях — они очень печальные
  11. Названы победители антипремии «Золотая малина». Худшим признано супергеройское кино
Читать по-русски


Беларускія партызаны скінулі выбуховыя прылады на расійскі ДРЛВ А-50 на вайсковым аэрадроме ў Мачулішчах, самалёт моцна пацярпеў. Пра гэта «Люстэрку» расказаў кіраўнік BYPOL Аляксандр Азараў. Выбухі на вайсковым аэрадроме жыхары ваколіцаў чулі раніцай.

Военный самолет А-50. Фото: Maxim Maksimov, russianplanes.net
Ваенны самалёт А-50. Фота: Maxim Maksimov, russianplanes.net

Азараў заявіў, што на аэрадроме ў Мачулішчах беларускія партызаны, удзельнікі плана «Перамога», раніцай 26 лютага правялі дыверсію. Ён пацвердзіў версію пра атаку дрона, якую высоўвалі расійскія праўладныя блогеры. Паводле прадстаўніка BYPOL, партызаны скінулі з дрона дзве выбуховыя прылады на самалёт А-50 (савецкі і расійскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання), які стаяў на ўзлётна-пасадачнай паласе.

Таксама ён дадаў, што самалёт моцна пацярпеў «і лётаць ужо не зможа». Як адзначалася ў допісе ініцыятывы, пацярпелі пярэдняя і цэнтральная часткі самалёта, пашкоджаная авіёніка і радыёлакацыйная антэна.

— Гэты самалёт у Беларусі адзін. Калі ён узлятаў падчас апошніх лётных вучэнняў, ва Украіне абвяшчалі паветраную трывогу, бо ён карэктуе ракетныя ўдары для бамбардзіроўшчыкаў. Ён карэктуе дзеянне ўсёй варожай авіяцыі. Гэта вельмі важны і дарагі самалёт, — патлумачыў Азараў і расказаў пра мэты дыверсіі. — Расія — наш агульны вораг, з якім мы змагаемся разам з украінцамі. І мы змагаемся за незалежную Беларусь.

Ён таксама дадаў, што інфармацыі пра пацярпелых расійскіх або беларускіх вайскоўцаў падчас дыверсіі няма. А партызаны, якія маюць дачыненне да яе, ужо знаходзяцца ў бяспечным месцы. Як ён пацвердзіў «Белсату», гэтыя людзі ўжо выехалі за мяжу.

Нагадаем, раніцай у ваколіцах вайсковага аэрадрома ў Мачулішчах чулі два выбухі. У BYPOL паведамілі, быў пашкоджаны расійскі ваенна-транспартны самалёт і снегаўборачная тэхніка. У мясцовых чатах пісалі пра канцэнтрацыю вайскоўцаў «з аўтаматчыкамі», праверкі машын, што праязджалі міма, абыходы супрацоўнікамі АМАП мясцовых жыхароў. У Мінабароны сітуацыю афіцыйна не каментавалі. На пытанні журналісткі «Люстэрка», якая патэлефанавала як занепакоеная мясцовая жыхарка, запэўнілі, што «шэта хлапкі і нічога страшнага не адбылося». У МНС сказалі, што інфармацыі пра выбухі не паступала.

У першыя дні вайны Генеральны штаб УСУ паведамляў, што кіраванне і пасадка расійскай авіяцыі ажыццяўлялася самалётамі А-50 з тэрыторыі Мінскай вобласці і Крыма. У сакавіку 2022 года, як мяркуецца, гэты ваенны самалёт заўважалі над Гомелем і Баранавічамі.