Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  2. «Казалі: „Хлопец, ты — дэбіл“». Электраманцёр расказаў «Люстэрку», як у дзень выбараў выйшаў у цэнтр Мінска з плакатам супраць Лукашэнкі
  3. «Оскар-2025»: лучшим фильмом признана «Анора», лучшей актрисой — Майки Мэдисон
  4. США приостанавливают военную помощь Украине
  5. ISW: ВСУ продвинулись в Торецке. Успешные контратаки могут вынудить Россию перебросить дополнительные силы на это направление
  6. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  7. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
  8. «Выстройваюцца чэргі». У МУС расказалі, як міліцыя ладзіць рэйды па «дармаедах»
  9. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  10. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  11. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
Читать по-русски


​​У лютым продаж насельніцтвам валюты перавысіў куплю амаль на 32 млн даляраў. Гэта вынікае са звестак Нацбанка. Эксперты «Кошту ўрада» прааналізавалі, што адбывалася на валютным рынку ў мінулым месяцы.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Паводле звестак Нацбанка, у лютым беларусы купілі замежнай валюты на 716,5 млн даляраў, а прадалі — 748,1 млн. У выніку чысты продаж валюты склаў 31,6 млн даляраў. Такім чынам, насельніцтва перапыніла цыкл чыстай пакупкі, які доўжыўся з верасня 2022 года да студзеня 2023-га. За гэты час людзі паспелі папоўніць свае запасы, выйшаўшы ў чысты «плюс» на 532 млн даляраў, то-бок на столькі купілі валюты больш, чым прадалі.

«У лютым два сегменты валютнага рынку фізічных асоб — наяўная і безнаяўная форма — захавалі звыклую тэндэнцыю. Так, напрыклад, наяўную валюту беларусы традыцыйна больш здаюць, чым купляюць, чысты продаж склаў 135,4 млн даляраў. Купля наяўных за месяц знізілася на 5%, а продаж вырас на 4%. З безнаяўнасцю сітуацыя традыцыйна адваротная: за мінулы месяц фізасобы купілі безнаяўнай валюты на 103,8 млн даляраў больш, чым прадалі», — тлумачаць аналітыкі «Кошту ўрада».

Эксперты адзначаюць, што продаж валюты на фоне досыць высокіх паказчыкаў заробкаў кажа пра назапашванне дысбалансу ў эканоміцы.

«Пры росце рэальных заробкаў насельніцтва наўрад ці хацеў бы расстацца з часткай валютных зберажэнняў, тым больш што спажывецкага ажыятажу, які патрабуе больш беларускіх рублёў, у краіне не назіраецца», — тлумачаць аналітыкі.