Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  2. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  3. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
  4. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  5. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  6. ISW: ВСУ продвинулись в Торецке. Успешные контратаки могут вынудить Россию перебросить дополнительные силы на это направление
  7. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  8. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  9. Зеленский опубликовал большое заявление после встречи с Трампом: «Нам нужны гарантии безопасности, а не просто прекращение огня»
  10. СМИ сообщили, что США готовы прекратить помощь Украине. Эксперты рассказали о последствиях — они очень печальные
  11. Названы победители антипремии «Золотая малина». Худшим признано супергеройское кино
Читать по-русски


Шэсць крымінальных справаў распачаў Дэпартамент фінрасследаванняў Камітэта дзяржкантролю па выніках праверкі філіялаў рэпетытарскіх цэнтраў «100 балаў». Пра гэта паведаміла 5 красавіка прэс-служба ведамства.

Центр "100 баллов" в Орше, снимок носит иллюстративный характер. Фото: Instagram / @100ballov.orsha
Цэнтр «100 балаў» у Оршы, здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Instagram / @100ballov.orsha

У прэс-рэлізе адзначаецца, што фінансавай міліцыяй была «спыненая супрацьпраўная дзейнасць» па ўхіленні ад выплаты падаткаў і абавязковых плацяжоў заснавальнікаў рэпетытарскіх цэнтраў Яўгена Лівянта і Аляксея Іванова. Абодва, нагадаем, былі затрыманыя ў пачатку года за ўдзел у пратэстах. Завялі шэсць крымінальных справаў.

Паводле КДК, Лівянт, Іваноў і яшчэ шэсць чалавек, якіх называюць «памагатымі», з 2012 года зарэгістравалі пяць юрыдычных асоб пад агульным брэндам «100 балаў», офісы якіх былі адкрытыя ў Мінску, Віцебску, Гродне, Магілёве, Полацку, Оршы, Баранавічах для аказання навучэнцам рэпетытарскіх паслуг па ўсім спектры школьнай праграмы.

«З гэтай мэтай удзельнікі групы прыцягвалі настаўнікаў і выкладчыкаў установаў адукацыі. Большасць з прыцягнутых рэпетытараў з мэтай мінімізацыі падаткаў яны рэгістравалі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў (у якасці ІП было зарэгістравана больш за 180 чалавек). Пры гэтым уся дзейнасць па аказанні рэпетытарскіх паслуг ажыццяўлялася непасрэдна рэпетытарскімі цэнтрамі „100 балаў“: яны размяшчалі на сваім сайце спісы выкладчыкаў, прымалі ад бацькоў заяўкі на аказанне паслуг, складалі для выкладчыкаў расклад, давалі класы, матэрыяльна-тэхнічную базу, вызначалі адзіны прэйскурант цэн», — паведамілі ў КДК.

За паслугі бацькі вучняў таксама плацілі рэпетытарскім цэнтрам (з чэрвеня 2021 года паступіла 14,5 млн рублёў), пасля чаго цэнтры 50% атрыманых сродкаў пералічвалі ІП па фіктыўных дамовах аказання паслуг, сцвярджаюць у прэс-службе фінансавай міліцыі.

«Такім чынам выкладчыкі — індывідуальныя прадпрымальнікі фактычна былі работнікамі рэпетытарскіх цэнтраў. Рэгістрацыя іх у якасці ІП дазволіла рэпетытарскім цэнтрам выкарыстоўваць злачынную схему ўхілення ад выплаты падаткаў», — піша прэс-служба КДК.

У ведамстве таксама падкрэслілі, што з заработнай платы работнікаў-ІП не быў выплачаны падаходны падатак і ўнёскі ў ФСАН на агульную суму больш за 3,6 млн рублёў.

«Фактычна выкарыстоўвалася схема выплаты заробку „ў канверце“. Пры гэтым „заробкі“ асобных выкладчыкаў даходзілі да 13 тысяч рублёў», — сцвярджае КДК.

Па крымінальнай справе праведзеныя 23 ператрусы ў Мінскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Брэсцкай абласцях.

«Падазраваныя ў добраахвотным парадку выплачваюць нанесеную дзяржаве шкоду, цяпер у бюджэт паступіла больш за 630 тысяч рублёў», — паведамілі ў КДК.