У Беларусі абнавілі гранічныя максімальныя тарыфы на стаматалагічныя паслугі (артапедычныя і зубатэхнічныя), на паслугі прамянёвай дыягностыкі падчас аказання стаматалагічных паслуг. Гэта вынікае з пастановы Міністэрства аховы здароўя, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Раней гранічныя тарыфы змяняліся ў 2021 годзе. Вось некаторыя з тарыфаў:
Назва | Было, руб. | Стала, руб. |
Стаматалагічнае абследаванне падчас першага звароту | 4,36 | 5,66 |
Стаматалагічнае абследаванне з выдачай кансультацыйнага заключэння доктара-спецыяліста | 6,44 | 8,37 |
Аналіз дэнтальных здымкаў | 1,04 | 1,35 |
Выраб часовай пломбы | 1,04 | 1,35 |
Інфільтрацыйная анестэзія | 2,28 | 2,96 |
Выраб адной часовай каронкі, маніпуляцыя | 8,63 | 11,21 |
Выраб аднаго часовага зуба | 10,81 | 14,05 |
Выраб каронкі з абліцоўваннем з кампазіцыйных матэрыялаў | 31,82 | 41,36 |
Выраб каронкі металакерамічнай
з мастацкім афармленнем |
4601, | 54,08 |
Выраб поўнага разборнага здымнага пратэза | 42,82 | 55,69 |
Пры гэтым тарыфы на прамянёвую дыягностыку падчас аказання стаматалагічных паслуг (рэнтгеналагічныя даследаванні) засталіся ранейшымі.