На тэму захавання суверэнітэту выказаўся Аляксандр Лукашэнка 20 чэрвеня на сустрэчы з кіраўнікамі МЗС краін — чальцоў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).
Лукашэнка заявіў, што «амерыканцы раскалолі Еўропу, а цяпер трэба прыструніць яе».
— І яны, еўрапейцы, папракаюць вас (і мяне ў тым ліку), што мы суверэнітэт тут страчваем і гэтак далей. Ды Бог з вамі! Вы даўно яго ўжо страцілі. Як можна ацаніць і як можна ставіцца да таго, што яны адмовіліся ад танных энерганосьбітаў з Расіі і бяруць у 3−5 разоў даражэй? Гэта што такое? Нахілілі, у патрэбнае месца шыла ўставілі, і засталося зусім няшмат, каб яны паваліліся і валяліся на зямлі, і яны яшчэ папракаюць кагосьці ў страце суверэнітэту! Якога суверэнітэту? У глабальным маштабе ідзе жорсткая бойка, бітва… Невядома чым скончыцца, — цытуе Лукашэнку БЕЛТА.
У гэтым кантэксце ён заклікаў краіны ўмацоўваць узаемадзеянне ў інтэграцыйных структурах на постсавецкай прасторы, у тым ліку ў АДКБ.
— Не трэба спяшацца, рабіць горш адно аднаму і спрабаваць неяк адысці ў бок адно ад аднаго. Трэба трымацца разам, асабліва ў гэты няпросты час. І рэч тут не ў тым, што асноўны стрыжань нашай арганізацыі — Расія — у складанай сітуацыі… Расія — гэта частка, гэта элемент усяго таго, што адбываецца ў свеце, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Нагадаем, 21 лютага СМІ апублікавалі дакумент пра магчымыя планы па ўзмацненні расійскага ўплыву ў нашай краіне, нібыта атрыманы з адміністрацыі Пуціна. Згодна з дакументам, галоўная стратэгічная мэта Расіі — да 2030 года стварыць «паўнавартасную Саюзную дзяржаву». «Новая газета» называе гэты план «паглынаннем Беларусі». Выданне паказала яго заходнім экспертам. Яны лічаць дакумент сапраўдным.
Чытайце таксама