Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
  2. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  3. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  4. «Выстройваюцца чэргі». У МУС расказалі, як міліцыя ладзіць рэйды па «дармаедах»
  5. ISW: ВСУ продвинулись в Торецке. Успешные контратаки могут вынудить Россию перебросить дополнительные силы на это направление
  6. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  7. «Оскар-2025»: лучшим фильмом признана «Анора», лучшей актрисой — Майки Мэдисон
  8. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  9. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  10. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
Читать по-русски


ПВК Вагнера небяспечная для ўсіх, хто з ёй кантактуе, а размяшчэнне ў Беларусі расійскай ядзернай зброі — небяспечны і дэстабілізавальны фактар, які, аднак, не прыводзіць да змены ядзернай пазіцыі Штатаў. Пра гэта ў інтэрв'ю «Люстэрку» расказаў пастаянны прадстаўнік ЗША пры АБСЕ Майкл Карпентэр. Мы таксама спыталі амерыканскага дыпламата пра магчымасць узмацнення санкцыйнага ціску на Лукашэнку для вызвалення палітычных зняволеных.

Майкл Карпентер. Фото: @USAmbOSCE
Майкл Карпентэр. Фота: @USAmbOSCE

— На тэрыторыі Беларусі цяпер знаходзіцца ПВК Вагнера. Імаверна, можа адбыцца перамяшчэнне расійскіх наймітаў у рэгіёны, што мяжуюць з краінамі NATO. Як ЗША ацэньваюць гэтую сітуацыю і ці бачыце вы ў гэтым пагрозу для бяспекі рэгіёна?

— Па-першае, ПВК Вагнера — гэта група, якая займалася зверствамі ва Украіне. Яна пакідае пасля сябе смерць, разбурэнне і спусташэнне. Гэта не тыя людзі, якія забяспечваюць стабільнасць. Якраз наадварот — гэта група, якая займаецца даволі жахлівымі дзеяннямі, якія цалкам выходзяць за рамкі верхавенства закона. І не толькі ва Украіне, але, па сутнасці, усюды, дзе яны пабывалі.

Так што прысутнасць ПВК Вагнера ў Беларусі — шчыра кажучы, не вельмі добрая навіна для яе жыхароў. Відавочна, што палітычнае кіраўніцтва краіны робіць свае ўласныя разлікі. Я не магу залезці да іх у галаву, але хачу сказаць, што такая жорсткая бандыцкая група, не звязаная ніякімі абмежаваннямі не толькі законам, але і, шчыра кажучы, міжнароднымі прынцыпамі, каштоўнасцямі або Жэнеўскімі канвенцыямі, безумоўна, небяспечная для ўсіх, хто з імі кантактуе.

— У сакавіку ў інтэрв'ю «Люстэрку» вы сказалі, што размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі было б вельмі безадказным і эскалацыйным крокам. Аднак мы бачым, што гэта ўжо адбываецца. Як цяпер Злучаныя Штаты будуць рэагаваць ці ўжо рэагуюць на размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі?

— За гэтай сітуацыяй трэба вельмі ўважліва сачыць. Мы не лічым, што на гэты момант ёсць неабходнасць мяняць нашую ядзерную пазіцыю або іншыя ўяўленні пра пагрозы, якія мы маем што да Усходняй Еўропы. Мы будзем працягваць уважліва сачыць за сітуацыяй, каб пераканацца, што Расія і Беларусь выконваюць свае абавязанні па Дамове пра недапушчэнне распаўсюду ядзернай зброі. Гэтая пагроза небяспечная і дэстабілізуе. Мы будзем працягваць сачыць за гэтым.

— Прайшло амаль тры гады пасля выбараў 2020-га ў Беларусі. Злучаныя Штаты адразу ж занялі жорсткую пазіцыю ў пытанні непрызнання іх вынікаў і падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі. Ці гатовыя цяпер ЗША да ўзмацнення ціску на афіцыйны Мінск для вызвалення палітычных зняволеных і іншых зменаў у Беларусі?

— Прэзідэнцкія выбары 2020 года ў Беларусі былі нелегітымнымі, і гэтага факту не змяніць. У Беларусі цяпер каля 1500 палітвязняў, што робіць яе адной з найгоршых краін у свеце па гэтым паказчыку на душу насельніцтва.

Многія вядомыя людзі цяпер падвяргаюцца жорсткаму абыходжанню ў турмах Беларусі: Віктар Бабарыка, Сяргей Ціханоўскі, Максім Знак, Ігар Лосік — гэты спіс можна працягваць доўга.

Гэта чалавечыя жыцці, гэта людзі, якія не зрабілі нічога кепскага, якія заслугоўваюць таго, каб іх асабістыя свабоды і іх годнасць былі абароненыя. Злучаныя Штаты заклікаюць да неадкладнага і безумоўнага вызвалення гэтых палітычных зняволеных. І гэта застаецца нашай пазіцыяй.

— Што да санкцый, ці гатовыя ЗША іх узмацніць?

— Так, пакуль рэпрэсіі ўнутры Беларусі працягнуць узмацняцца. Беларусь сёння, у 2023 годзе, нагадвае таталітарную дзяржаву, не проста аўтарытарную, а такую, дзе выцясняюцца рэшткі незалежнай грамадзянскай супольнасці, што і ёсць вызначэннем таталітарызму. І гэта становіцца ўсё больш відавочным з кожным днём. Сітуацыя проста жахлівая.

— Беларуская грамадзянская супольнасць нават праз тры гады пасля падзей жніўня 2020-га дэманструе патэнцыял для аб’яднання і салідарнасці — пра гэта сведчаць вынікі марафону ў падтрымку палітычных зняволеных, за два дні якога сабралі каля 575 тысяч еўра. Якія дзеянні гатовыя распачаць ЗША для ўзмацнення гэтага патэнцыялу?

— Гэта адзін з ключавых аспектаў беларускага грамадства, які, шчыра кажучы, для тых з нас, хто дастаткова стары, каб памятаць, нагадвае краіны, што знаходзіліся ў палоне за жалезнай заслонай падчас халоднай вайны, дзе былі грамадствы, фактычна атамізаваныя камуністычнымі рэжымамі таго часу.

У іх існавалі ачагі дэмакратычнага і ліберальнага мыслення, такія як Хартыя-77 ці Камітэт абароны рабочых у Польшчы і многія іншыя групы, але яны так моцна душыліся рэжымамі таго часу, што было цяжка арганізаваць грамадзянскія дзеянні, якія дазволілі б людзям камунікаваць паміж сабой.

І гэтая адсутнасць камунікацыі — зноў жа, адна з вызначальных рысаў таталітарнай сістэмы, якая імкнецца кантраляваць усе аспекты жыцця грамадства.

І таму тым з нас, хто выступае за дэмакратычную будучыню Беларусі, якая, вядома, дасягаецца дэмакратычнымі сродкамі і мірным шляхам, неабходна падтрымліваць грамадзянскую супольнасць і асобных людзей, каб яны маглі камунікаваць, каб яны маглі падтрымліваць адно аднаго, каб яны маглі развіваць гэтую салідарнасць сярод беларусаў. Вельмі важна тое, што мы бачылі ў 2020 годзе, але потым мірны пратэст быў хутка задушаны.

Я не сумняваюся, што патэнцыял салідарнасці паміж беларусамі існуе і сёння. Але ён настолькі моцна душыцца паліцэйскай дзяржавай і службамі бяспекі, што ў яго няма магчымасці выказаць сябе. Таму грамадзянскай супольнасці неабходна мець падтрымку. Гэта свайго роду прадвеснік усіх формаў грамадзянскай актыўнасці і грамадзянскіх дзеянняў, якія могуць прывесці да дэмакратыі ў будучыні.

Чытайце таксама