Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. ISW: ВСУ продвинулись в Торецке. Успешные контратаки могут вынудить Россию перебросить дополнительные силы на это направление
  2. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  3. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
  4. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  5. Зеленский опубликовал большое заявление после встречи с Трампом: «Нам нужны гарантии безопасности, а не просто прекращение огня»
  6. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  7. Названы победители антипремии «Золотая малина». Худшим признано супергеройское кино
  8. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  9. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  10. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  11. СМИ сообщили, что США готовы прекратить помощь Украине. Эксперты рассказали о последствиях — они очень печальные
Читать по-русски


Даляр пачаў таннець на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы ў аўторак, 8 жніўня, а расійскі рубель — даражэць. Да гэтага сітуацыя была супрацьлеглай. Апошні раз амерыканская валюта таннела 27 ліпеня. Паглядзелі, якія курсы валют усталявалі абменнікі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 8 жніўня пачала мяняцца сітуацыя — даляр таннее. Па стане на 10.33 курс амерыканскай валюты знізіўся на 0,09% — да 3,1515 рубля. Еўра стаіць на месцы — на ўзроўні таргоў 7 жніўня (3,4267 рубля). Пры гэтым расійскі рубель даражэе — на 0,14% па стане на 10.34 (да 3,2769 рубля за 100 расійскіх рублёў).

Нагадаем, апошні раз даляр таннеў на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 27 ліпеня. Пры гэтым расійскі рубель увесь гэты час таннеў, апошні раз ён даражэў якраз 27 ліпеня.

На сітуацыю на таргах аператыўна рэагуюць банкі. 8 жніўня самы высокі курс продажу банкамі даляра — 3,18 рубля («Банк БелВЭБ»), а самы нізкі — 3,151 рубля («БНБ-Банк», «БСБ Банк», «РРБ-Банк», «Статусбанк»). Удакладнім, што ў розных абменніках аднаго банка курсы валют могуць адрознівацца.

Выгадней за ўсё здаваць амерыканскую валюту ў «Сбер Банк (Беларусь)» — 3,135 рубля.

Самы высокі курс продажу банкамі еўра — 3,49 рубля («Банк БелВЭБ»), а самы нізкі — у «Банк ВТБ (Беларусь)», «Белгазпрамбанк», «БНБ-Банк», «БСБ Банк», «Парытэтбанк», «Статусбанк» (3,459 рубля).

Еўра выгадней за ўсё здаваць у «БСБ Банк», «Статусбанк» — 3,415 рубля.

Нагадаем, у Беларусі захоўваюцца складанасці з наяўнымі еўра ў абарачэнні. Многія банкі цяпер прадаюць толькі тыя банкноты, якія здаюць іншыя кліенты.

Чытайце таксама