Мабільныя аператары анансавалі чарговыя змены для сваіх кліентаў. Напрыклад, кампанія А1 з 15 жніўня ўвяла новыя тарыфныя планы, а некаторыя старыя адправіла ў архіў.
Аператар А1 паведаміў, што з 15 жніўня запусціў новыя тарыфныя планы — лінейку «Драйв». Да прыкладу, тарыф «Драйв анлім» з безлімітным інтэрнэтам абыдзецца ў 27 рублёў за месяц.
«У якасці базавай прапановы А1 запускае тарыфны план „Просты“. А для пенсіянераў і асоб, якія маюць права на льготы, А1 прапануе тарыфны план „Клапатлівы“. Самым жа юным карыстальнікам мабільнай сувязі А1 падыдзе тарыфны план „Дзіцячы“, дзякуючы якому больш не давядзецца турбавацца наконт перавышэння інтэрнэт-трафіку», — паведамляе мабільны аператар.
Для турыстаў, якія прыедуць у Беларусь, А1 запусціў тарыфны план «Драйв турыст» — з безлімітным доступам у мабільны інтэрнэт і 700 хвілінамі на выклікі ў сетцы ўсіх беларускіх аператараў. Цэннік — 35 рублёў за месяц.
Некаторыя тарыфныя планы кампанія адправіла ў архіў, сярод іх — «Социальный», «Проще простого», «Пенсионный», «Непоседа», «Без переплат», «Анлим XS», «ГИГА 30», «ГИГА 100», «Драйв 5», «Драйв 20», «Без Лимита 2.0», «Турист 2.0». Цяпер яны недаступныя для падключэння або змены тарыфнага плану. «Дзейныя абаненты працягнуць карыстацца імі на ранейшых умовах», — удакладняе мабільны аператар.
Аператар life:) з 29 жніўня перастане аказваць некаторыя паслугі. Для кліентаў стануць недаступныя асобныя пакеты хвілін на тэлефонныя размовы (да прыкладу, паслуга «5 хвілін на ўсе сеткі на суткі»), а таксама інтэрнэт-пакеты (да прыкладу, «Безліміт ГБ за 34,9 рубля»). Кампанія life:) папярэджвае, што гэтыя паслугу будуць адключаныя ўсім абанентам, нявыкарыстаныя хвіліны і гігабайты будуць даступныя яшчэ 30 дзён.
Чытайце таксама