Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Выстройваюцца чэргі». У МУС расказалі, як міліцыя ладзіць рэйды па «дармаедах»
  2. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  3. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  4. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  5. «Оскар-2025»: лучшим фильмом признана «Анора», лучшей актрисой — Майки Мэдисон
  6. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  7. ISW: ВСУ продвинулись в Торецке. Успешные контратаки могут вынудить Россию перебросить дополнительные силы на это направление
  8. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  9. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  10. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка 31 жніўня сабраў паседжанне Савета бяспекі. Пра гэта паведаміла яго прэс-служба.

Александр Лукашенко на заседании Совбеза. 31 августа 2023 года. Фото: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка на паседжанні Савета бяспекі. 31 жніўня 2023 года. Фота: president.gov.by

На парадку дня — пытанні гарантавання нацыянальнай бяспекі Беларусі. Адзначаецца, што ўдзел у паседжанні бярэ міністр унутраных справаў Іван Кубракоў, а таксама кіраўнікі іншых сілавых ведамстваў.

— Краіны NATO настойліва прасоўваюць палітыку свайго пашырэння,

нарошчваюць вайсковую прысутнасць вакол Беларусі, пастаянна праводзяць правакацыйныя вучэнні на нашых межах. Свае дзеянні яны апраўдваюць нейкімі пагрозамі, што нібыта ідуць з тэрыторыі Беларусі. Кіраўніцтва Польшчы і краін Балтыі абвінавачвае Беларусь у нейкіх міфічных агрэсіўных намерах, — паведаміў Лукашэнка.

Палітык таксама заявіў, што ў красавіку Варшава «праінфармавала пра рашэнне не выконваць Дамову аб звычайных узброеных сілах у Еўропе ў дачыненні да нашай краіны».

— Гэта фактычна апошні юрыдычна абавязвальны міжнародны акт у сферы кантролю над узбраеннямі. Гэта ўжо небяспечны крок. Як мы мусім на ўсё гэта рэагаваць? — спытаў ва ўдзельнікаў паседжання Лукашэнка.

Далей ён заявіў, што гатовы да аднаўлення добрых адносін з краінамі-суседзямі.

— Як я казаў, іх не выбіраюць. Яны ад Госпада Бога. Аднак у адказ на ўсе нашыя пасылы ідуць толькі абвінавачанні і пагрозы. У пацверджанне сказанага, каб выключыць любыя інсінуацыі з гэтай нагоды, мы запрасілі прадстаўнікоў Польшчы ў якасці назіральнікаў на вучэнні АДКБ «Баявое братэрства — 2023», якія пачнуцца ўжо заўтра ў Брэсцкім рэгіёне, — адзначыў Лукашэнка.

Чытайце таксама