Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які ўстанавіў новы парадак выдачы дакументаў і ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў у замежных установах Беларусі. Тэкст указа апублікаваны на яго сайце.
Аформіць угоды з маёмасцю, а таксама выканаць некаторыя адміністрацыйныя працэдуры можна будзе пры асабістым звароце або на падставе даверанасці, аформленай на тэрыторыі Беларусі.
У прыватнасці, гаворка ідзе пра натарыяльнае пасведчанне, дзяржаўную рэгістрацыю адмоваў аб адчужэнні, заклад нерухомай маёмасці, адчужэнне механічных транспартных сродкаў, прычэпаў да іх або самаходных машын, якія падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі і дзяржаўнаму ўліку, іншыя дамовы ці ўгоды аб адчужэнні маёмасці.
У замежных установах Беларусі супрацоўнікі дыпмісій змогуць:
- сведчыць тэстаменты;
- сведчыць згоды, адмовы;
- сведчыць дакладнасць копій дакументаў і выпісак з дакументаў;
- сведчыць сапраўднасць подпісу на дакументах;
- сведчыць дакладнасць перакладу дакументаў з адной мовы на іншую;
- сведчыць факт знаходжання грамадзяніна ў жывых;
- сведчыць факт знаходжання грамадзяніна ў пэўным месцы;
- сведчыць тоеснасць грамадзяніна з асобай, выяўленай на фатаграфіі;
- сведчыць час прад’яўлення дакументаў;
- выдаваць дублікаты натарыяльных дакументаў, асобнікі якіх ёсць на захоўванні ў дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульскіх установах Рэспублікі Беларусь;
- сведчыць даверанасці зацікаўленых асобаў, якія з’яўляюцца работнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў, консульскіх установаў або гандлёвых прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікамі дзяржаўных органаў, і членаў іх сем’яў, іншых асобаў, пералік якіх вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, а таксама адмену такіх даверанасцяў.
У пералік адміністрацыйных працэдур, якія можна будзе ажыццяўляць пры асабістым звароце або па даверанасці, аформленай у Беларусі, уключаныя:
- прыняцце рашэння пра дазвол адчужэння жылога памяшкання, долі (доляў) у праве ўласнасці на яго, набытых з выкарыстаннем сродкаў сямейнага капіталу;
- прыняцце рашэння пра прызначэнне сямейнага капіталу;
- прыняцце рашэння пра датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу;
- прыняцце рашэння пра распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пасля заканчэння 18 гадоў з даты нараджэння дзіцяці, у сувязі з нараджэннем (усынаўленнем, удачарэннем) якога сям’я набыла права на прызначэнне сямейнага капіталу;
- выдача паўторнага пасведчання пра рэгістрацыю акта грамадзянскага стану, за выключэннем выдачы паўторнага пасведчання аб смерці;
- выдача даведак, якія ўтрымілваюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану (аб запісе акта грамадзянскага стану, аб адсутнасці запісу акта пра заключэнне шлюбу), і паведамленняў аб адсутнасці запісу акта грамадзянскага стану, за выключэннем даведак, якія ўтрымілваюць звесткі з запісаў актаў аб смерці;
- выдача дублікатаў дакумента аб адукацыі, дадатку да яго, дакумента аб навучанні;
- рэгістрацыя па месцы жыхарства (па месцы знаходжання) грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, якія пастаянна жывуць у Рэспубліцы Беларусь;
- выдача пропуску на права пазачарговага ўезду на тэрыторыю аўтадарожных пунктаў пропуску праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь;
- дзяржаўная рэгістрацыя транспартных сродкаў (за выключэннем колавых трактароў, прычэпаў, паўпрычэпаў да іх);
- зняцце з уліку транспартных сродкаў;
- прастаўленне апастылю на афіцыйным дакуменце, складзеным на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, пры звароце асобы, якая знаходзіцца ў Рэспубліцы Беларусь;
- легалізацыя афіцыйнага дакумента ў Рэспубліцы Беларусь;
- дзяржаўная рэгістрацыя ў дачыненні да: зямельных участкаў; жылога дома альбо ізаляванага жылога памяшкання; капітальнага будынка, незавершанага закансерваванага капітальнага будынка, ізаляванага памяшкання, машына-месца; эксплуатаванага капітальнага будынка, эксплуатаванага ізаляванага памяшкання або машына-месца.
Ураду Беларусі даручана цягам трох месяцаў забяспечыць прывядзенне нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым указам і прыняць іншыя меры па яго рэалізацыі.
Указ пакуль яшчэ не апублікаваны. Ён уступіць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання.