Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  2. СМИ сообщили, что США готовы прекратить помощь Украине. Эксперты рассказали о последствиях — они очень печальные
  3. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  4. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  5. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  6. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  7. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
  8. Названы победители антипремии «Золотая малина». Худшим признано супергеройское кино
  9. «Выстраиваются очереди». В МВД рассказали, как милиция устраивает рейды по «тунеядцам»
  10. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  11. ISW: ВСУ продвинулись в Торецке. Успешные контратаки могут вынудить Россию перебросить дополнительные силы на это направление
Читать по-русски


Чарговыя змяненні ў пачатку 2024 года чакаюць «дармаедаў». Гаворка пра тых, каго чыноўнікі не прызнаюць людзьмі, што ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў. Беларусам, каб не трапіць у базу «ўтрыманцаў», трэба да 21 студзеня пацвердзіць занятасць, паведамляюць у Мінпрацы.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

У сакавіку 2024 года чыноўнікі, як плануецца, абновяць базу «ўтрыманцаў». У яе трапяць тыя, хто не зможа пацвердзіць занятасць за чацвёрты квартал 2023 года.

«Дармаедскую» базу абнаўляюць раз на квартал. Каб не трапіць са снежня ў абноўленую базу, трэба да 21 студзеня паспець падаць камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці дакументы, якія пацвярджаюць занятасць.

З тых, хто аказаўся ў базе і ў каго ёсць ва ўласнасці жыллё, будуць па эканамічна абгрунтаваных тарыфах спаганяць аплату за газазабяспечанне, ацяпленне і гарачую ваду. Асабліва адчувальнымі будуць плацёжкі за апошнія дзве паслугі, для «ўрыманцаў» яны вырастуць прыкладна ў 5 разоў.

Калі ў кватэры жыве сям’я з некалькіх чалавек і аднаго з іх прызнаюць «дармаедам», то спажытыя ЖКП дзеляцца на колькасць зарэгістраваных у жытле: прызнаны ўтрыманцам аплачвае сваю частку поўнымі тарыфамі (пры ўмове, што ён уласнік жылля), а астатнія, каго няма ў базе, — ільготнымі.

Чытайце таксама