Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  2. СМИ сообщили, что США готовы прекратить помощь Украине. Эксперты рассказали о последствиях — они очень печальные
  3. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  4. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  5. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  6. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  7. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
  8. Названы победители антипремии «Золотая малина». Худшим признано супергеройское кино
  9. «Выстраиваются очереди». В МВД рассказали, как милиция устраивает рейды по «тунеядцам»
  10. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  11. ISW: ВСУ продвинулись в Торецке. Успешные контратаки могут вынудить Россию перебросить дополнительные силы на это направление
Читать по-русски


Летась Беларусь і Расія выканалі «Асноўныя напрамкі рэалізацыі палажэнняў Дамовы пра стварэнне Саюзнай дзяржавы на 2021−2023 гг.» і 28 галіновых саюзных праграм. Цяпер чакаецца, што будуць зацверджаныя новыя інтэграцыйныя планы на найбліжэйшыя тры гады. Пра гэта расійскаму дзяржаўнаму інфармагенцтву ТАСС заявіў дырэктар другога дэпартамента краін СНД Міністэрства замежных справаў Расіі Аляксей Палішчук.

Алексей Полищук. Фото: Совет федерации Федерального Собрания РФ
Аляксей Палішчук. Фота: Савет Федэрацыі Федэральнага сходу РФ

— Урады Расіі і Беларусі ствараюць максімальна камфортныя ўмовы для працы прадпрыемстваў дзвюх краін і паступальнага развіцця іх эканомік у цэлым, — сказаў Палішчук. — Летась было завершанае выкананне ключавога дакумента, закліканага стымуляваць двухбаковыя сувязі і інтэграцыю, — «Асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дамовы пра стварэнне Саюзнай дзяржавы на 2021−2023 гг.» і 28 галіновых саюзных праграм. У іх ліку былі праграмы, якія прадугледжваюць стварэнне агульнага аграрнага рынку і ліквідацыю бар’ераў ва ўзаемным гандлі. Найбліжэйшым часам чакаецца зацвярджэнне новых інтэграцыйных планаў на 2024−2026 гг. Прадугледжаныя і дадатковыя аб’яднальныя крокі ў аграрна-харчовай сферы.

— У тым, што датычыць паставак харчовага яйка і мяса птушкі, мы цэнім такія канкрэтныя праявы дасягненняў у галіне гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. Паказчыкі ў гэтай галіне добрыя, — адзначыў дыпламат. — Па выніках 2022 года на Беларусь прыпаў 71% ад агульнага імпарту мяса птушкі ў Расію. За 11 месяцаў 2023 года колькасныя паказчыкі паставак выраслі на 5,3%. Па харчовых яйках лічбы яшчэ больш пераканаўчыя — 94,1% аб’ёмаў імпарту ў нашую краіну. МЗС Расіі, са свайго боку, прыкладае максімум намаганняў па стварэнні ўмоваў для далейшага паглыблення інтэграцыі ў межах Саюзнай дзяржавы.