Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. СМИ сообщили, что США готовы прекратить помощь Украине. Эксперты рассказали о последствиях — они очень печальные
  2. Названы победители антипремии «Золотая малина». Худшим признано супергеройское кино
  3. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  4. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
  5. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  6. Как выглядят обложки мировых газет после исторической перепалки Трампа и Зеленского (беларусские вас не удивят)
  7. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  8. Зеленский опубликовал большое заявление после встречи с Трампом: «Нам нужны гарантии безопасности, а не просто прекращение огня»
  9. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  10. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  11. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
Читать по-русски


У Беларусі набірае абароты канфіскацыя маёмасці: пад раздачу трапляе як бізнес, так і звычайныя грамадзяне — палітычныя апаненты, актывісты і ў цэлым непажаданыя ўладам людзі. Прапагандысты цяпер называюць гэта «эканамічнымі мерамі» — у тым ліку кампенсацыяй страт краіны праз санкцыі. Эканаміст Алег Мазоль у сваёй калонцы для «Люстэрка» разважае пра тое, да чаго вядзе такая практыка, а таксама як яна ўплывае на эканоміку і людзей.

Алег Мазоль

Навуковы супрацоўнік BEROC

Эканаміст. Былы навуковы супрацоўнік Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Мінэканомікі. Экс-выкладчык БДЭУ. Быў даследчыкам у Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР).

Канфіскацыя маёмасці палітычных апанентаў стала магчымай, бо ў Беларусі адсутнічае які-кольвек, нават фармальны, падзел галін улады. Гэта значыць, што рэжым кантралюе судовую сістэму, якая па сваёй сутнасці проста візуе патрэбныя чыноўнікам рашэнні.

На першы погляд, такая канфіскацыя наўпрост не ўплывае на астатнюю частку насельніцтва Беларусі. Але насамрэч гэта не так. Дзеянні чыноўнікаў адбіваюцца на міжнародных рэйтынгах дзяржавы. А гэта, у сваю чаргу, уплывае на прыняцце рашэнняў наконт размяшчэння ў нашай краіне замежных інвестыцый, аказання міжнароднай тэхнічнай дапамогі і вылучэння крэдытаў замежнымі донарамі.

Гэта пацвярджаецца, да прыкладу, звесткамі Сусветнага банка. Так, у рэйтынгу верхавенства права за 2022 год Беларусь атрымала ацэнку 11,8 са 100 магчымых. Прычым гэты паказчык зніжаецца з 2020 года. Адзін з крытэраў топу — захаванне правоў уласнасці.

У гэтым рэйтынгу нашая краіна суседнічае з Расіяй (12,3) і Зімбабвэ (11,3) — двума стратэгічнымі партнёрамі Мінска.

Стан дзяржкіравання ў Беларусі ацэньваецца Сусветным банкам у 7,5 бала з магчымых 100. Гэта на ўзроўні Кубы (7,1), Гвінеі-Бісаў (8,02) і ўсё таго ж Зімбабвэ (6,6).

Што гэта азначае? У краіну з міжнароднымі рэйтынгамі, як у Зімбабвэ і Гвінеі-Бісаў, прыходзяць замежныя інвестары і рабочая сіла на ўзроўні нізкаразвітых афрыканскіх краін. У такой дзяржаве міжнародныя карпарацыі не будуць размяшчаць свае вытворчасці, бо міжнародныя рэйтынгі «запамінаюць» выпадкі з адцісканнем прадпрыемстваў і адбіраннем сродкаў у грамадзян.

Сітуацыя ў дзяржкіраванні ацэньваецца ў міжнародных крэдытных рэйтынгах Беларусі. Так, агенцтва Moody’s раней прысвоіла нашай краіне самы нізкі з магчымых — С. Ён азначае стан дэфолту па міжнародных абавязаннях. Ацэнкі экспертаў Moody’s, якія суправаджаюць перагляд краінавых рэйтынгаў, пацвярджаюць міжнародныя ацэнкі сістэмы дзяржкіравання ў Беларусі: «Распрацоўка дзяржпалітыкі застаецца непрадказальнай: улады працягваюць умешвацца ў эканоміку і зніжаюць своечасовасць і празрыстасць эканамічнай і фінансавай інфармацыі».

Два іншыя рэйтынгавыя агенцтвы — Fitch і S&P Global Ratings — адклікалі суверэнныя рэйтынгі Беларусі ў 2023 годзе праз тое, што Мінск перастаў перадаваць інфармацыю пра стан эканомікі нашай краіны.

Да чаго вядзе такая сітуацыя?

Асноўным інвестарам у Беларусь застаецца Расія, якая замацоўвае такім чынам свой кантроль над нашай тэрыторыяй (прычым актыўнасць гэтай краіны па ўкладаннях у нашую эканоміку нарастае). Нават Кітай імкнецца абмежаваць свае ўкладанні. Так, за 2022 год інвестыцыі ў беларускую эканоміку з Расіі склалі блізу 3,92 млрд даляраў, у той час як з Кітая — толькі 0,11 млрд. Другой пасля РФ юрысдыкцыяй замежных інвестыцый у Беларусь у 2022 годзе стаў Кіпр, які традыцыйна разглядаецца як крыніца паступлення ў краіну ценевых капіталаў.

Разам з дэградацыяй сістэмы дзяржкіравання Беларусь будзе прайграваць краінам-суседзям у канкурэнтнай барацьбе за найбольш важныя ў сучаснай эканоміцы рэсурсы — замежныя інвестыцыі, новыя тэхналогіі і кваліфікаваную рабочую сілу. У краіне працягне зніжацца якасць замежнага капіталу, узмацняцца адток за мяжу спецыялістаў, спыніцца імпарт новых тэхналогій.

Беларусь ужо цяпер крытычна адстала ад краін-суседзяў па ўзроўні інавацыйнага развіцця. У 2022 годзе ў нашай краіне падалі толькі 77 замежных заявак на патэнтаванне вынаходак. Колькасць дзейных патэнтаў да 2022 года скарацілася практычна ў тры разы ў параўнанні з 2010 годам. Узровень экспарту высокатэхналагічнай прадукцыі ў Беларусі, паводле апошніх звестак 2021 года, складаў 856,7 млн даляраў. Гэта ў 3,6 разу менш, чым у Літве, і амаль у 28 разоў менш, чым у Польшчы.

У 2022 годзе тэхналагічнае адставанне толькі ўзмацнілася. Так што чыноўнікам нічога не застаецца, акрамя паказухі часоў позняга СССР з пераразаннем чырвонай стужачкі для чарговай зборачнай вытворчасці аўтамабіляў або кітайскіх мікрахвалёвак.

Цягам апошніх гадоў адбываецца паскораная дэградацыя дзяржкіравання Беларусі. Канфіскацыя маёмасці ў палітычных апанентаў рэжыму — чарговы індыкатар гэтага працэсу. Беларусь хуткімі тэмпамі ператвараецца ў архаічную дыктатуру. Такая дэградацыя выгадная ў першую чаргу Расіі, бо сістэма дзяржкіравання, якая не можа прымаць эфектыўных рашэнняў, становіцца яшчэ больш залежнай ад прытоку фінансавых рэсурсаў адтуль.

Па сутнасці, Пуціну застаецца проста крыху пачакаць, пакуль у гаспадарнікаў Лукашэнкі скончацца раней выдадзеныя крэдыты, каб падчас вылучэння новых падпісаць дакументы, якія ўжо юрыдычна афармляюць фактычны сённяшні статус Беларусі ў якасці суб’екта РФ.

Меркаванне аўтара можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.