Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  2. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  3. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
  4. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  5. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  6. ISW: ВСУ продвинулись в Торецке. Успешные контратаки могут вынудить Россию перебросить дополнительные силы на это направление
  7. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  8. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  9. Зеленский опубликовал большое заявление после встречи с Трампом: «Нам нужны гарантии безопасности, а не просто прекращение огня»
  10. СМИ сообщили, что США готовы прекратить помощь Украине. Эксперты рассказали о последствиях — они очень печальные
  11. Названы победители антипремии «Золотая малина». Худшим признано супергеройское кино
Читать по-русски


У «БТА Банка» ў Беларусі змяніўся ўласнік. Ім стала кампанія з Казахстана SNRG Capital Eurasia, якая належыць прадпрымальніку з гэтай краіны Султану Марэнаву. Пра гэта паведамляецца на сайце фінустановы. Нагадаем, у лютым гэтага года з’явілася інфармацыя, што Нацбанк Беларусі даў дазвол на такую ўгоду.

"БТА Банк". Фото: grodno.in
«БТА Банк». Фота: grodno.in

Казахская фірма SNRG Capital Eurasia ўваходзіць у групу яго кампаній SNRG Capital Pte Ltd (Сінгапур), якая працуе ў галіне лічбавага банкінгу, фінансавых і інфармацыйных тэхналогій, бізнес-кансалтынгу і кіравання праектамі.

SNRG Capital Eurasia выкупіла 99,93% акцый «Банка БТА» ў яе «мамы» — казахстанскага «БТА Банка».

Султан Марэнаў з 2005 да 2015 года займаў пасаду старшыні праўлення беларускага «БТА Банка». Са студзеня 2024 года ён узначальвае раду дырэктараў «БТА Банка». Ён расказаў пра планы што да развіцця фінустановы:

— Мы плануем узмацніць кіраўнічую каманду і сфакусавацца на патрэбах нашых кліентаў, а таксама прапанаваць выгадныя ўмовы для фізічных асоб, малога і сярэдняга бізнесу і для тых, хто вядзе актыўную знешнеэканамічную дзейнасць. Разумеючы, што сёння запатрабаваныя бясшвовыя лічбавыя сэрвісы, мы прыкладзём усе намаганні для таго, каб іх палепшыць.

Пры гэтым у банка, як паведамляецца, будзе новая назва.

«Банк будзе актыўна развіваць цяперашнія напрамкі, а таксама ў межах новай стратэгіі падтрымае актуальнымі фінансавымі рашэннямі прадпрыемствы і прадпрымальнікаў, арыентаваных на рынкі Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі. Для рэалізацыі гэтых задач „БТА Банк“ ужо сёлета зменіць сваю назву, якая будзе цалкам адпавядаць новай стратэгіі», — паведамілі ў фінустанове.

У асноўным кліенты «БТА Банка» — малы і сярэдні бізнес, а таксама фізічныя асобы.

Чытайце таксама