Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
  2. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  3. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  4. «Выстройваюцца чэргі». У МУС расказалі, як міліцыя ладзіць рэйды па «дармаедах»
  5. ISW: ВСУ продвинулись в Торецке. Успешные контратаки могут вынудить Россию перебросить дополнительные силы на это направление
  6. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  7. «Оскар-2025»: лучшим фильмом признана «Анора», лучшей актрисой — Майки Мэдисон
  8. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  9. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  10. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
Читать по-русски


Мінскі абласны суд вынес прысуд па справе «аналітыкаў Святланы Ціханоўскай», паведамілі ў прэс-службе пракуратуры.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Генпрокуратура
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Генпракуратура

Крымінальную справу разглядалі ў парадку спецыяльнай вытворчасці. Суд прызнаў абвінавачаных вінаватымі ў:

  • змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам;
  • уваходжанні ў склад «экстрэмісцкага фарміравання» з мэтай здзяйснення злачынстваў «экстрэмісцкай» скіраванасці;
  • спрыянні публічным заклікам да дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
  • спрыянні дзеянняў, скіраваных на распальванне сацыяльнай варожасці і разладу па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненых групай асобаў.

Пры гэтым дарадцу Святланы Ціханоўскай Аляксандра Дабравольскага таксама прызналі вінаватым у кіраўніцтве «экстрэмісцкім фарміраваннем» і структурным падраздзяленнем, якое ўваходзіць у яго.

Па сукупнасці злачынстваў ім прызначаныя наступныя пакаранні:

  • Аляксандру Дабравольскаму — 11 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі са штрафам у памеры 6000 базавых велічынь (240 тысяч рублёў);
  • Красулінай, Кучынскаму, Рудкоўскаму і Шлыку — па 11 гадоў пазбаўлення волі са штрафам ад 1000 да 40 000 базавых велічынь (ад 40 тыс. да 1,6 млн рублёў);
  • Астапеню, Біканаву, Дракахрусту, Казакевічу, Крыжаноўскаму, Лапуцьку, Лагвінцу, Любаковай, Навумаву, Рагавой, Руднік, Рабавай, Чуліцкай, Шмацінай — па 10 гадоў пазбаўлення волі, а Усаву — 11 гадоў пазбаўлення волі.

Прысуд у законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Нагадаем, 25 студзеня Следчы камітэт паведаміў пра пачатак спецвытворчасці ў дачыненні да 20 чалавек — незалежных аналітыкаў і паплечнікаў Ціханоўскай. Усе яны знаходзяцца за мяжой.