Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. СМИ сообщили, что США готовы прекратить помощь Украине. Эксперты рассказали о последствиях — они очень печальные
  2. Названы победители антипремии «Золотая малина». Худшим признано супергеройское кино
  3. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  4. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
  5. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  6. Как выглядят обложки мировых газет после исторической перепалки Трампа и Зеленского (беларусские вас не удивят)
  7. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  8. Зеленский опубликовал большое заявление после встречи с Трампом: «Нам нужны гарантии безопасности, а не просто прекращение огня»
  9. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  10. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  11. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
Читать по-русски


Тэлеканал «Белсат» апублікаваў размову, як мяркуецца, былога ахоўніка Аляксандра Лукашэнкі, які даваў даручэнні чыноўнікам знайсці і купіць пераноску для сабакі палітыка Умкі. На фоне гэтай інфармацыі паглядзелі, што для сабак закупляюць такія структуры, як служба бяспекі Лукашэнкі, а таксама «Дыпсэрвіс», які займаецца абслугоўваннем дыпламатычных прадстаўніцтваў. Але адразу агаворымся: гэта безаблічныя заяўкі, у якіх не пазначаныя канкрэтныя жывёлы.

Шпиц Умка вместе с личным врачом Лукашенко Светланой Конашенко во время рабочего визита Лукашенко в Самарканд, 17 сентября 2022 года. Фото: Twiter @xushnudbeck
Шпіц Умка разам з асабістай доктаркай Лукашэнкі Святланай Канашэнка падчас рабочага візіту Лукашэнкі ў Самарканд, 17 верасня 2022 года. Фота: Twiter @xushnudbeck

Каго прыцягнулі да пакупак для сабакі Лукашэнкі

Як паведамляе «Белсат» са спасылкай на «Кіберпартызан», на аўдыяразмову першага намесніка кіраўніка справамі Лукашэнкі Мікалая Шкрэда (ён да сакавіка 2023 года быў яго асабістым ахоўнікам і працаваў у службе бяспекі), а таксама першага намесніка начальніка «Дыпсэрвісу» Максіма Юдзіна.

«Трэба кошык на „Азёрную“ (рэзідэнцыя Лукашэнкі ў Астрашыцкім Гарадку. — Заўв. рэд.) купіць такі, як ужо куплялі з вамі ў мінулым годзе ці пазамінулым, памятаеце, ён пластыкавы такі, для перавозкі жывёл», — чуваць голас, як мяркуецца, Шкрэда.

«А, для Беленькага?» — удакладняе Максім Юдзін.

Выданне дапусціла, што «Беленькі» — гэта шпіц Лукашэнкі Умка.

Пазней Мікалай Шкрэд тэлефануе, як мяркуецца, начальніцы фінансава-эканамічнага ўпраўлення «Дыпсэрвісу» Алене Саковіч, каб перадаць ёй просьбу ад службы бяспекі Лукашэнкі. Жанчына ўжо ў курсе дэталяў, бо раней займалася набыццём пераносак рознага тыпу для «Беленькага».

Што для сабак закуплялі служба бяспекі палітыка і «Дыпсэрвіс»

На фоне гэтай навіны мы вырашылі паглядзець, ці не набывалі тавары для Умкі праз дзяржзакупкі. Адразу агаворымся, што заявак канкрэтна для шпіца мы не выявілі. Але знайшліся некаторыя іншыя дзяржзакупкі для сабак ад службы бяспекі Лукашэнкі і «Дыпсэрвісу».

Служба бяспекі Лукашэнкі (яна ж вайсковая частка 01549) вясной мінулага года закупіла дзесяць упаковак воску ахоўнага расійскай вытворчасці для лапаў сабак. Патрабавалася, каб гэта былі ўпакоўкі не менш 80 грамаў, а сам прэпарат абараняў ад нізкіх тэмператур, соляў і траўмаў падчас перамяшчэння жывёл. Кошт аднаго слоіка воску — 13,48 рубля.

Мяркуючы з аб’ёму, гэты воск прызначаны не для шпіца, а для некалькіх і, відаць, буйных сабак. Хутчэй за ўсё, для службовых.

Для іх жа ў кастрычніку 2022 года праз дзяржзакупкі набывалі 20 трохлітровых місак. У гэтым выпадку наўпрост гаварылася, што яны для службовых сабак. Партыя каштавала 474 рублі. А за год да таго — клеткі, ланцужкі, расчоскі і іншыя прыстасаванні для дрэсіроўкі і абслугоўвання жывёл. У гэтым выпадку таксама характарыстыкі тавараў не падыходзяць для невялікага сабакі, напрыклад, клеткі даўжынёй 91 сантыметр або трохлітровыя міскі.

«Дыпсэрвіс» у сваю чаргу рэгулярна закупляе корм прэміум-класа для сабак. Ён таксама набывае напаўняльнікі і корм для катоў, харчаванне для акварыўмных рыбак, а таксама розныя ветпрэпараты.

Невядома, каму менавіта прызначаныя гэтыя тавары, аднак сярод функцый структуры ёсць такая: «матэрыяльна-тэхнічнае і сацыяльна-бытавое забяспечанне дзейнасці службовых асобаў». То-бок не выключаная імавернасць, што сярод гэтых тавараў магло быць і нешта для вядомага шпіца.

Як могуць закупляць тавары для гадаванца Лукашэнкі?

Пра гэта дакладна не вядома. У адкрытых крыніцах пра дзяржаўныя закупкі мы не знайшлі звестак пра набыццё адной або другой структурай пераноскі, сумкі ці клеткі для невялікай жывёліны.

Але набываць іх маглі праз неафіцыйныя каналы, у тым ліку з прыцягненнем чыноўнікаў. Раней экс-дыпламат Павел Латушка расказваў «Люстэрку», як яго і калег прыцягвалі да пошукаў па еўрапейскіх спецыялізаваных крамах лыжаролерных чаравікаў для Лукашэнкі.

Падобную схему, калі для інтарэсаў палітыка прыцягваюцца дзяржаўныя службоўцы, цалкам маглі выкарыстоўваць і для набыцця пераноскі (а таксама іншых тавараў) для гадаванца Умкі.

Ёсць мноства іншых варыянтаў, хто і як забяспечвае вядомага шпіца. Да прыкладу, гэта можа рабіць ці Аляксандр Лукашэнка са свайго заробку або пенсіі (калі ён не адмовіўся ад яе, вядома, каб у будучыні атрымліваць больш), ці хтосьці з ягоных сваякоў з іх шматлікімі бізнесамі, ці набліжаныя прадпрымальнікі.

Чытайце таксама