Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. СМИ сообщили, что США готовы прекратить помощь Украине. Эксперты рассказали о последствиях — они очень печальные
  2. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  3. Как выглядят обложки мировых газет после исторической перепалки Трампа и Зеленского (беларусские вас не удивят)
  4. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  5. Названы победители антипремии «Золотая малина». Худшим признано супергеройское кино
  6. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  7. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  8. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  9. Зеленский опубликовал большое заявление после встречи с Трампом: «Нам нужны гарантии безопасности, а не просто прекращение огня»
  10. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
Читать по-русски


Нацбанк ацаніў уразлівасці фінансавай стабільнасці ў Беларусі і лічыць, што банкі ўстойлівыя да патэнцыйных рызык. Пра гэта гаворыцца ў гадавой справаздачы рэгулятара.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

Банкаўскі сектар у Беларусі мае пэўны запас трываласці, буйныя банкі змогуць падтрымаць эканоміку нават пры ўмове рэалізацыі негатыўнага сцэнара, паказала макраэканамічнае сцэнарнае стрэс-тэставанне ўстойлівасці банкаўскага сектара, якое праводзілася ў 2023 і 2024 гадах.

Эксперты Нацбанка акрэслілі тры імаверныя сцэнары. Пры базавым меркавалася захаванне макраэканамічных тэндэнцый у свеце і ў Беларусі. У гэтым выпадку чакаўся рост эканомікі сёлета на 3,1%, інфляцыя на ўзроўні 6% і аслабленне рубля да даляра на 10,7%. Другі — сцэнар умеранага шоку — прадугледжваў падзенне эканомікі на 3%, зніжэнне курсу рубля да даляра на 15% і інфляцыю 8,5%. А трэці — сцэнар моцнага шоку — зніжэнне ВУП на 9%, курсу рубля да даляра на 30%, а інфляцыю — 10,5%.

Скриншот с сайта nbrb.by
Скрыншот з сайта nbrb.by

Эксперты прыйшлі да высновы, што пры любым з іх у банкаў будзе ўсё добра з капіталам, але ў сцэнары моцнага шоку некаторым з іх можа спатрэбіцца падтрымка.

У цэлым банкі здольныя супрацьстаяць магчымым шокам. У выпадку рэалізацыі негатыўных сцэнараў самымі ўразлівымі банкі будуць да шокаў крэдытнай рызыкі (то-бок нявыплат па крэдытах).

Чытайце таксама