Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  2. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  3. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
  4. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  5. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  6. ISW: ВСУ продвинулись в Торецке. Успешные контратаки могут вынудить Россию перебросить дополнительные силы на это направление
  7. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  8. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  9. Зеленский опубликовал большое заявление после встречи с Трампом: «Нам нужны гарантии безопасности, а не просто прекращение огня»
  10. СМИ сообщили, что США готовы прекратить помощь Украине. Эксперты рассказали о последствиях — они очень печальные
  11. Названы победители антипремии «Золотая малина». Худшим признано супергеройское кино
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне памілаваць грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, асуджанага на смяротнае пакаранне, паведамілі ў прэс-службе палітыка.

Рыка Крыгер. 2024 год. Скрыншот відэа БТ

«Кіраўніком дзяржавы з улікам усіх абставінаў прынятае рашэнне пра памілаванне», — гаворыцца ў паведамленні.

Іншыя падрабязнасці не паведамляюцца, у прыватнасці, ці было замененае смяротнае пакаранне на пажыццёвы або іншы тэрмін пазбаўлення волі.

Нагадаем, раней Рыка Крыгер напісаў прашэнне пра памілаванне. З гэтай нагоды Лукашэнка 30 ліпеня запрасіў у свой кабінет «людзей, занураных у працэс, пачуць падрабязнасці, меркаванні, параіцца».

Адвакат Рыка Уладзімір Горбач у каментары дзяржСМІ заявіў, што «разлічвае на прэзідэнцкае памілаванне свайго падабароннага». На ягоную думку, падчас сённяшняй размовы Аляксандр Лукашэнка «пачуў меркаванне ўсіх бакоў, якія прысутнічалі ў працэсе».

— Мы разлічваем на акт гуманізму. <…> Аляксандр Рыгоравіч сказаў, што будзе разважаць і прыме рашэнне, — сказаў адвакат БЕЛТА.

Згодна з указам ад 3 снежня 1994 года, у Беларусі памілаванне асуджаных ажыццяўляецца ў выглядзе:

  • замены смяротнага пакарання на пажыццёвае пазбаўленне волі;
  • вызвалення цалкам або часткова ад адбыцця як асноўнага, так і дадатковага пакарання;
  • замены пакарання ці яго неадбытай часткі мякчэйшым пакараннем; вызвалення ад пакарання ўмоўна;
  • зняцця судзімасці.

Памілаванне ажыццяўляецца пасля асабістых хадайніцтваў асуджаных. Хадайніцтвы пра памілаванне разглядаюцца толькі пасля ўступлення прысудаў у законную сілу. У выключных выпадках, калі асуджаныя не адбываюць пакаранне ў папраўчых установах, выкананне прысудаў па іх справах можа быць адтэрмінаванае судом да разгляду хадайніцтваў пра памілаванне.

За што судзілі грамадзяніна Германіі?

Пра тое, што Мінскі абласны суд будзе разглядаць крымінальную справу Рыка Крыгера, у канцы траўня пісалі праваабаронцы «Вясны». Першае паседжанне прайшло 6 чэрвеня. Днём 19 ліпеня з’явілася інфармацыя, што суд у канцы чэрвеня асудзіў мужчыну на смяротнае пакаранне.

Грамадзяніна Германіі абвінавачвалі па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • арт. 133 (Найміцтва);
  • ч. 3 арт. 289 (Акт тэрарызму);
  • ч. 4 арт. 295 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў);
  • ч. 4 арт. 309 (Прывядзенне ў непрыдатнасць транспарту або шляхоў зносін);
  • ч. 3 арт. 361−1 (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання ці ўдзел у ім);
  • арт. 358−1 (Агентурная дзейнасць).

Прысуд Крыгеру абвясціў 21 чэрвеня намеснік старшыні Мінскага абласнога суда Алег Лапека.