Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Мы сейчас переживаем огромное историческое унижение». Светлана Алексиевич встретилась с беларусами — рассказываем главное
  2. Как выглядят обложки мировых газет после исторической перепалки Трампа и Зеленского (беларусские вас не удивят)
  3. Названы победители антипремии «Золотая малина». Худшим признано супергеройское кино
  4. СМИ сообщили, что США готовы прекратить помощь Украине. Эксперты рассказали о последствиях — они очень печальные
  5. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  6. Зеленский опубликовал большое заявление после встречи с Трампом: «Нам нужны гарантии безопасности, а не просто прекращение огня»
  7. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  8. Госсекретарь США заявил, что Зеленский должен извиниться за то, что «превратил переговоры в фиаско»
  9. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  10. The Washington Post: Администрация Трампа рассматривает остановку военной помощи Украине
  11. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
Читать по-русски


Як гэта — шмат гадоў хадзіць на працу і атрымліваць зарплату, а потым стаць пенсіянерам, з выплатамі, якіх не заўсёды хапае на самае неабходнае? «Люстэрка» пагаварыла з трыма маладымі беларускімі пенсіянеркамі і даведалася, колькі яны зараблялі раней і колькі атрымліваюць цяпер, ці хапае ім сродкаў, што яны могуць сабе дазволіць на гэтыя выплаты і чаго не хапае.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: shutterstock.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: shutterstock.com

«Самі арыце ў сваім хлуслівым гадзючніку»

Ала Мікалаеўна (усе імёны змененыя) пайшла на пенсію амаль паўтара года таму, да гэтага яна працавала на дзяржаўным прадпрыемстве загадчыцай аддзела, у падначаленні якой было менш за дзесяць чалавек.

— На апошнім месцы я прапрацавала крыху больш за 20 гадоў. Спачатку ўсё падабалася, а потым ператварылася ў руціну. Ды і начальства было абы-якое: вечнае прыніжэнне, асабліва ў дачыненні да шараговых супрацоўнікаў. Калектыў таксама так сабе: баяліся лішняе слова сказаць, асабліва пасля выбараў у 2020 годзе, затое плёткі і даносы квітнелі. Але звальняцца я не хацела: зацягнула мяне гэтае балота, страшна было сыходзіць, бо лічыла сябе старой, а тут я старажылка, усё ведаю, — расказала жанчына.

Яшчэ адна прычына, якая трымала яе на працы, — някепская як на той населены пункт зарплата, у апошнія гады яна была 1300−1500 рублёў. Гэтых грошай суразмоўніцы на жыццё хапала, нават атрымлівалася нешта адкласці. Плюс часам давалі прэміі да святаў, прадуктовыя наборы, былі «плюшкі» ад прафсаюза ў выглядзе паездак па Беларусі.

— Я вельмі чакала выхаду на пенсію. Хоць можна было працаваць і далей, у нас многія так рабілі — гнуць спіну да 70 гадоў, каб лішнюю капейку зарабіць. Але мне ўсё так надакучыла, і я вырашыла, што пайду роўненька ў тэрмін.

Жанчына не ведала, які памер пенсіі ў яе будзе, хвалявалася з гэтай нагоды, бо не хацела прасіць матэрыяльнай дапамогі ў дзяцей, «каб не быць для іх цяжарам». У выніку ёй налічылі крыху больш за 900 рублёў.

— Не вельмі мала, але і не разгуляешся на гэтую суму, адкласці ўжо відавочна нічога не атрымаецца. Хоць, з іншага боку, як паглядзець, нібыта менш, чым зарплата, але затое не трэба марнаваць грошы на праязныя, ссабойкі, менш зношваецца адзенне і абутак, адпаведна, трэба радзей абнаўляць гардэроб.

У першыя месяцы пасля выхаду на пенсію Ала Мікалаеўна адсыпалася, адпачывала ад працы і шмат гуляла, яна адчувала сябе вельмі шчаслівай. Грошай ёй хапала і тады і цяпер, але, вядома, у рэстараны яна не ходзіць, хоць выпіць кубак кавы з пірожным у горадзе ёй цалкам даступна.

— Але тут варта ўлічыць, што ў мяне ёсць невялікія ашчаджэнні, таму, калі ў пенсію я не змяшчалася, то трошкі залазіла ў заначку. Да таго ж, пакуль дазваляе надвор’е, я жыву ў вёсцы, у бацькоўскай хаце. А там выдаткі на жыццё мінімальныя, плюс ёсць сад, ягадныя кусты, невялікі агародзік, з гэтага ёсць хатнія нарыхтоўкі. Часам абменьваюся ўраджаем з суседзямі, напрыклад, у мяне было вельмі шмат малінаў, а ў суседкі яны высахлі, затое ў яе яйкі хатнія ёсць.

Пенсіянерка расказала, што асноўныя сумы ў яе ідуць на камуналку, прадукты і лекі (хоць іх жанчыне патрабуецца няшмат). З адзення за ўвесь гэты час яна нічога не купляла, кажа, «хоць бы данасіць тое, што ёсць».

— Прадукты ў краме я купляю самыя звычайныя: малочку, яйкі, хлеб, мяса курыцы, часам свініну, бакалею. Рыбы не бяру, але не праз грошы, а таму, што я яе цярпець не магу. Часам куплю якой садавіны заморскай, кшталту бананаў, ківі.

Спакойны тэмп жыцця на пенсіі беларусцы падабаецца, на працу яна вяртацца не збіраецца, хоць начальства часам ёй пазвоньвае і «закідвае вуду» — пытаюць, ці не хоча яна папрацаваць, але толькі ўжо шараговым спецыялістам, маўляў, на прадпрыемстве недахоп кадраў.

— Я падчас такіх званкоў трымаю дулю ў кішэні: самі арыце ў сваім хлуслівым гадзючніку. Вядома, мае запасы не бясконцыя, і яны заканчваюцца. Але я прыдумала для сябе варыянт: як убачу, што грошай ужо ў абрэз, то пераеду жыць у вёску, а сваю кватэру здам у арэнду, тым больш што попыт ёсць.

«Калі сабе рэчы купляць, паесці, то асабліва не разгуляешся»

Жыхарка раённага цэнтра Марыя пасля дасягнення пенсійнага ўзросту яшчэ некалькі гадоў працавала, але каля года таму канчаткова выйшла на пенсію.

— Заробак у мяне быў невялікі, ён параўнальны з пенсіяй, якую я атрымліваю, — паміж 600 і 700 рублямі. Калі я была пенсіянеркай, то выходзіла прыкладна тое ж самае, — расказала Марыя.

Жанчына адзначыла, што яна пакутавала, калі канчаткова пайшла на пенсію. Але прычына такога настрою была не матэрыяльная: у беларускі была патрэба нешта рабіць, бо 40 гадоў яна толькі тым і займалася, што працавала, — прывыкла.

— Цяпер заканчваюцца дачныя працы, і я ўжо думаю, што ж буду рабіць зімой, чым бы сябе заняць. Але ў мяне ўсё ж з’явілася думка, што цяпер я нікому нічога не павінная. Я нікуды не спяшаюся, нікуды не спазняюся.

Усвядоміўшы атрыманы ад выхаду на пенсію пазітыў, жанчына прызналася сама сабе, што яна ўжо «не хоча тых грошай», ёй проста патрэбная свабода. Яна разумее, што нават калі б наважылася зноў працаўладкавацца, то галоўным для яе былі б не матэрыяльныя прычыны, а магчымасць нечым займацца.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

— А па грашах ну што… Пенсія — лухта, вядома. Калі жывеш адзін, то такой сумы мала, а калі ўдваіх з мужам і ў таго пенсія большая, то будзе лягчэй. Ёсць у нас і тыя, каму «хапае», але яны ж увесь час макарону бяруць на акцыі ды вышукваюць прадукты як мага таннейшыя. А калі сабе рэчы купляць, паесці, то асабліва не разгуляешся.

Сама Марыя кажа, што матэрыяльна яна дае рады за кошт таго, што ёй «пакуль нічога не баліць» і не трэба купляць ніякіх медыцынскіх прэпаратаў. У прынцыпе, грошай яна асабліва і не траціць, але так атрымліваецца толькі за кошт таго, што беларуска ўсё лета «сядзела ў вёсцы на агародзе».

— У дом мне ўжо нічога купляць не трэба: за жыццё ўсяго сабралася, на працу хадзіць не трэба, а значыць, і гардэроб мяняць ужо не так важна. У краме я шмат чаго не купляю, бо ёсць свая бульба, буракі, морква, іншая гародніна. Нарабіла столькі закатак, што хопіць не толькі мне, а яшчэ і нявестцы дам.

Аднак жанчына разумее, што лецішчы і агароды ёсць не ва ўсіх. Да таго ж людзі купляюць прадукты, аплачваюць камуналку, інтэрнэт, тэлефон і ўсё астатняе, а на выхадзе з пенсіі «глупства застаецца».

— Бо ў мяне патрэбы сціплыя, мне і хапае. Але хацелася б, каб была магчымасць, адпрацаваўшы ўсё жыццё, з’ездзіць кудысьці. І за мяжу, ці хаця б па Беларусі павандраваць па розных месцах. Хацелася б і ў горадзе мець дом са сваім кавалкам зямлі, бо ў вёску ездзіць далёка, а з узростам будзе цяжэй.

«Пачынаю часам падумваць, ці не лішняя ў мяне нырка»

Маргарыта выйшла на пенсію 2,5 года таму. Жанчына кажа, што жыццё яе апошніх гадоў можна апісаць фразай «Стывен Кінг адпачывае» — настолькі цяжка ёй даводзіцца.

— Сем гадоў таму ў мяне захварэў муж, на яго лячэнне ішлі шалёныя грошы, але выратаваць яго не ўдалося. А праз два гады памерла дачка, і цяпер я гадую сваю ўнучку, — расказала пра сваё жыццё жанчына.

Беларуска кажа, што працоўнага стажу ў яе 28 гадоў, але пенсію яна атрымлівае ўсяго каля 460 рублёў. Яшчэ 430 рублёў прыходзіць яе ўнучцы — гэта дапамога ў сувязі са смерцю маці. Дзяўчынцы таксама дапамагае яе бацька — дае сякія-такія сумы на кішэнныя выдаткі і купляе вопратку.

— Грошай нам не хапае нават на нармальнае харчаванне. А ўнучка расце, займаецца спортам, ёй патрэбная добрая ежа. Яна ў мяне дапытлівая, любіць чытаць кнігі, асабліва пра спорт, але адна каштуе 50−80 рублёў. Дзе браць такія сродкі?

Акрамя гэтага, самой Маргарыце патрэбныя грошы на медыцынскае абследаванне і лекі, з гэтым ёй трохі дапамог сын, але рэгулярна ён не можа даваць вялікія сумы: у самога ёсць сям’я і маленькае дзіця.

— У месяц на прэпараты мне трэба 800 рублёў. Пачынаю часам падумваць, ці не лішняя ў мяне нырка. Але мяне хвалюе пытанне: у майго мужа на момант смерці стаж быў большы за 30 гадоў, у дачкі — 17. Хто атрымлівае грошы, якія яны столькі гадоў спраўна плацілі ў ФСАН?

Каб неяк звесці канцы з канцамі, жанчына перыядычна прадае рэчы, нажытыя яшчэ ў перыяд шлюбу, калі муж добра зарабляў.

— Акрамя таго, у мяне ёсць жывёлы, і пры цяперашніх цэнах на тавары для іх выбіраеш: сабе ежу купіць або маім малым корм, вітаміны ці напаўняльнік для латка. Перамагаюць, натуральна, жывёлы. Мне ніхто не абяцаў, што ў жыцці будзе лёгка, але не настолькі ж…

Чытайце таксама