Вы напэўна час ад часу задумваліся над тым, якой хочаце бачыць Беларусь. Мяркуем, у той краіне, дзе вам было б камфортна жыць, няма дыктатуры, затое ёсць законы. У турмах сядзяць не за дапамогу тым, каму яна была патрэбная, а за рэальныя злачынствы. У такой краіне вы бачыце не толькі сваю будучыню, але і ўпэўненыя, што яна ёсць у вашых дзяцей. Там правы чалавека — не ўтопія, а найвышэйшая каштоўнасць. Там вы можаце сумленнай працай забяспечыць сябе і сваю сям’ю, а дзяржава не паспрабуе забраць вашыя грошы.
Калі мы апісалі вас — значыць, вы падзяляеце каштоўнасці «Люстэрка». Калі ласка, дапамажыце нам працягваць працу і заданацьце рэдакцыі. Бо мы (як і вы, нават проста чытаючы гэта) укладаем вельмі шмат сіл, каб Беларусь нарэшце стала менавіта такой, якой мы з вамі хочам яе бачыць. І вось што «Люстэрка» з вялікім поспехам для гэтага робіць.
Зрабіць ахвяраванне рэдакцыі вельмі проста — перайдзіце на Donorbox або скарыстайцеся формай ніжэй.
Памятайце, што з меркаванняў бяспекі не трэба дасылаць грошы з картак беларускіх ці расійскіх банкаў. Любое рэгулярнае ахвяраванне дапаможа нашаму медыя быць больш устойлівым.
Падрабязней пра бяспеку плацяжоў і адказы на іншыя пытанні вы можаце даведацца тут.
У «Люстэрку» мы сістэмна змагаемся з прапагандай: як беларускай, так і расійскай. Рэжымы ў Мінску і Маскве хочуць зацягнуць грамадства ў цемру, дзе дабро і зло памяняліся месцамі, а беларусы і расіяне — «брацкія народы» (насамрэч не). У гэтым кантэксце вельмі цікавае апублікаванае ў пачатку верасня даследаванне праекта Chatham House. Сацыёлагі пагаварылі з людзьмі ўнутры Беларусі і апроч іншага спыталі, з кім выгадней збліжацца нашай краіне: з Расіяй ці ЕС.
Уражвальныя 42% адказалі, што арыентавацца трэба на Усход, 23% — на Захад. Ёсць яшчэ 35%, якія не змаглі адказаць. І гэта, якім бы дзіўным ні здавалася, абнадзейвае — значыць, у нас з вамі яшчэ ёсць час растлумачыць людзям, што не вызначыліся, якое зло нясе цяперашні расійскі рэжым, а беларускі — актыўна падтрымлівае.
І мы не марнуем гэтага каштоўнага часу. Вы напэўна чытаеце гэты тэкст на сайце, або ў Telegram, або гартаеце галерэю ў нашым Instagram — то-бок спажываеце яго свядома. Тады, відаць, вы ўваходзіце ў тыя самыя 23%, якія разумеюць, што будучыня Беларусі ў Еўропе. Але акрамя прыхільнікаў усходняга вектара ёсць яшчэ вялізная шэрая зона — 35%! — з людзей, якія не вызначыліся. Хтосьці з іх напэўна чытае «Люстэрка», але ёсць і тыя, хто не робіць гэтага праз страх ці ім проста недастаткова цікавае тое, што адбываецца вакол, каб мэтаскіравана шукаць навіны. Але мы дакладна ведаем, дзе такія людзі ёсць — у TikTok. І мы ўжо дабіліся там ашаламляльных поспехаў.
Для пачатку давайце развеем некалькі стэрэатыпаў пра TikTok:
- гэта не платформа «для дзяцей». Больш за 70% нашых гледачоў на гэтай пляцоўцы старэйшыя за 25 гадоў;
- гэта не платформа, дзе глядзяць толькі вясёлыя відэа. Аўдыторыі TikTok патрэбныя навіны — і «Люстэрка» — пацверджанне гэтаму.
У чэрвені мы радаваліся, што паставілі свой новы рэкорд на пляцоўцы — 57,1 млн праглядаў за месяц. У ліпені стала яшчэ лепш — ужо 63,5 млн. Жнівень стаў неверагодным — 71,1 млн праглядаў на ўсіх нашых каналах, а іх ужо пяць (адзін, два, тры, чатыры, пяць)! Уражвае, праўда? І гэта мы яшчэ да самага важнага не дайшлі — больш за 78% нашых гледачоў знаходзяцца ў Беларусі.
Разумееце, што гэта значыць?
У нас атрымліваецца дацягвацца да вялікай колькасці людзей, якія не ходзяць да нас на сайт, не падпісаныя на наш Telegram ці Instagram, але тым не менш яны глядзяць сапраўдныя навіны і важныя гісторыі, проста гартаючы стужку ў TikTok. Напрыклад:
- як у Беларусі незаконна прызываюць у войска (785 000 праглядаў);
- як улады знішчаюць бізнес за няправільны манікюр і колер прыбіральні (198 000 праглядаў);
- у якія жудасныя інтэрнаты засяляюць беларускіх выпускнікоў (874 000 праглядаў);
- як сілавікі спрабуюць падставіць беларусаў, каб пасадзіць іх на велізарныя тэрміны (392 000 праглядаў);
- ці як Расія забівае ў злачынных войнах не толькі тых, каго лічыць сваімі ворагамі, але і ўласных грамадзян (767 000 праглядаў).
Дарэчы, памятаеце, мы вышэй казалі пра ўзрост аўдыторыі? Каля 30% нашых гледачоў малодшыя за 25 гадоў — і яны для нас шалёна важныя. Гэтыя людзі сталеюць у краіне, улады якой з усіх сіл спрабуюць знішчыць незалежныя медыя. Цяперашнім 18-гадовым нашмат складаней атрымаць доступ да сапраўдных навінаў пра Беларусь, чым іх аднагодкам у 2020 годзе. Тым не менш мы даём ім такую магчымасць — тым самым перашкаджаючы рэжыму атруціць іх розумы.
Калі ласка, дапамажыце нам у гэтай важнай і вельмі няпростай справе. Калі вы знаходзіцеся за межамі Беларусі, у бяспецы — заданацьце на будучыню нашай краіны. Бо калі беларусы і беларускі не змогуць чытаць ці глядзець сапраўдныя навіны, яны, так ці інакш, сыдуць да прапагандыстаў. І прайграе ад гэтага нашая краіна. «Люстэрка» як ніхто іншы ведае, як даставіць сумленную інфармацыю людзям у Беларусі, — і вашыя грошы акупяцца сто разоў.
Сваім данатам вы, вядома, дапамагаеце «Люстэрку». Але мы верым, што такім чынам вы ў першую чаргу інвестуеце ў будучыню Беларусі — тую самую, пра якую мы гаварылі ў самым пачатку. І ўнёсак кожнага вельмі важны. Калі ласка, падпішыцеся на данаты «Люстэрку», каб мы і далей маглі змагацца супраць цемры.
Дзякуй.