Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. ISW: ВСУ продвинулись в Торецке. Успешные контратаки могут вынудить Россию перебросить дополнительные силы на это направление
  2. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  3. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
  4. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  5. Зеленский опубликовал большое заявление после встречи с Трампом: «Нам нужны гарантии безопасности, а не просто прекращение огня»
  6. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  7. Названы победители антипремии «Золотая малина». Худшим признано супергеройское кино
  8. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  9. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  10. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  11. СМИ сообщили, что США готовы прекратить помощь Украине. Эксперты рассказали о последствиях — они очень печальные
Читать по-русски


Беларусь не збіраецца захопліваць размешчаную ва Украіне Чарнобыльскую атамную электрастанцыю. Пра гэта раптоўна заявіў Аляксандр Лукашэнка 1 кастрычніка на сустрэчы з генеральным дырэктарам Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) Рафаэлем Гросі, перадае БЕЛТА.

Последствия оккупации Чернобыльской АЭС и зоны отчуждения. Фото: Максим Каменев, Ґрати
Наступствы акупацыі Чарнобыльскай АЭС і зоны адчужэння. Фота: Максім Каменеў, «Ґрати»

Беларускі палітык запэўніў госця, што зробіць усё для таго, каб «забяспечыць рэгіянальную ядзерную бяспеку».

— У гэтым вы можаце не сумнявацца. Мы разумныя людзі і на рознага роду авантуры не кідаемся, — заявіў Лукашэнка.

Палітык растлумачыў, што тэму рэгіянальнай бяспекі ён падняў «не проста так»: нібыта «апошнім часам ва Украіне гучаць заявы пра тое, што Лукашэнка хоча захапіць Чарнобыльскую станцыю».

— Я толькі дагэтуль не магу зразумець: што ў аснове гэтага ляжыць, навошта Лукашэнку Чарнобыльская станцыя? Мы і так нацярпеліся ад таго, што адбылося пасля выбуху гэтай атамнай станцыі, якую — заўважце — мы не будавалі, мы не абслугоўвалі і мы не падрывалі. А асноўная бяда легла на чвэрць нашай тэрыторыі. І мы дагэтуль змагаемся з наступствамі Чарнобыльскай катастрофы. Таму я вас абсалютна запэўніваю, што гэта глупства поўнае, якое мяне нават здзівіла. Мы ў страшным сне не маглі ўявіць, што нам давядзецца «захапіць» Чарнобыльскую станцыю і за яе потым адказваць. Няма такой неабходнасці з боку Беларусі. І, паверце мне, з боку Расіі гэтак жа — не было, няма і ніколі не будзе, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Нагадаем, у лютым 2022 года Расія праз зону адчужэння з Беларусі ўварвалася ва Украіну і захапіла Чарнобыльскую АЭС. Станцыя заставалася пад расійскай акупацыяй да 31 сакавіка 2022 года. Дагэтуль пад расійскім кантролем знаходзіцца Запарожская АЭС, размешчаная на беразе Кахоўскага вадасховішча ў акупаванай частцы Запарожскай вобласці Украіны.