Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. СМИ сообщили, что США готовы прекратить помощь Украине. Эксперты рассказали о последствиях — они очень печальные
  2. Как выглядят обложки мировых газет после исторической перепалки Трампа и Зеленского (беларусские вас не удивят)
  3. Зеленский опубликовал большое заявление после встречи с Трампом: «Нам нужны гарантии безопасности, а не просто прекращение огня»
  4. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  5. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  6. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  7. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
  8. Названы победители антипремии «Золотая малина». Худшим признано супергеройское кино
  9. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  10. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  11. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
Читать по-русски


/

Цэнтрвыбаркам 24 кастрычніка апублікаваў у сваім тэлеграм-канале лагатып блізкіх выбараў прэзідэнта, якія пройдуць 26 студзеня 2025 года. Неўзабаве выяву выдалілі. Дата ў арыгінале была іншая — 25 лютага 2025 года.

Логотип предстоящих выборов с неправильной датой. Скриншот телеграм-канала ЦИК
Лагатып выбараў з няправільнай датай. Скрыншот тэлеграм-канала ЦВК

На першапачатковым лагатыпе адзначалася, што выбары пройдуць 25 лютага 2025 года. Прыкладна праз пяць хвілін выява знікла з тэлеграм-канала ЦВК. На той момант яе паспелі распаўсюдзіць беларускія прапагандысцкія рэсурсы.

Пазней прэс-служба Цэнтрвыбаркама апублікавала выпраўленую версію лагатыпа, на якім была дата 26 студзеня 2025 года. Усё астатняе засталося ранейшым.

«Усё вельмі ёміста, ярка і стылёва», — пракаментаваў візуальную канцэпцыю начальнік аддзела апарата ЦВК Беларусі Сяргей Шмарлоўскі.

Нагадаем, аб’яднанне былых сілавікоў BELPOL са спасылкай на свае крыніцы расказала, што сёмыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі запланаваныя на 23 лютага. Аднак 23 кастрычніка Палата прадстаўнікоў зацвердзіла іншую дату — 26 студзеня 2025 года.

Кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка раней казаў, што разглядаюцца чатыры магчымыя даты, але «для таго каб іх агучваць, трэба правесці кансультацыі».