Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі адкрыцця басейна міжнароднага стандарту ў Мінску назваў Дональда Трампа прэзідэнтам ЗША, які перамог, перадае БЕЛТА.
Трампа палітык згадаў, разважаючы пра сацыялізм. На думку Лукашэнкі, пра гэтую ідэалогію сёння «ўсё больш і больш пачынаюць гаварыць».
— Калі ў сярэдзіне 90-х, я памятаю, проста тапталі нагамі ўсе гэтыя азначэнні… Праўда, і ў Амерыцы сёння гэта лаянкавае слова, нават з вуснаў Трампа, прэзідэнта, які перамог, ён абвінавачваў Камалу Харыс у тым, што яна сацыялістка і камуністка. Ён заўзяты капіталіст, Трамп, мільярдэр, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Нагадаем, 5 лістапада ў ЗША прайшлі прэзідэнцкія выбары. Афіцыйныя вынікі кампаніі яшчэ не падведзеныя. Паводле прагнозаў інфармацыйнага агенцтва Associated Press і газеты The New York Times на 10.30 паводле мінскага часу, кандыдат ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп набірае 267 галасоў выбаршчыкаў з 270, неабходных для перамогі.
Чытайце таксама