Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  2. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  3. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
  4. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  5. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  6. ISW: ВСУ продвинулись в Торецке. Успешные контратаки могут вынудить Россию перебросить дополнительные силы на это направление
  7. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  8. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  9. Зеленский опубликовал большое заявление после встречи с Трампом: «Нам нужны гарантии безопасности, а не просто прекращение огня»
  10. СМИ сообщили, что США готовы прекратить помощь Украине. Эксперты рассказали о последствиях — они очень печальные
  11. Названы победители антипремии «Золотая малина». Худшим признано супергеройское кино
Читать по-русски


/

Віншаванні з дзяржаўнымі святамі даслаў 2 снежня лідарам Лаоса і Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў Аляксандр Лукашэнка. Тэксты тэлеграмаў апублікавала прэс-служба беларускага палітыка.

Александр Лукашенко  в Улан-Баторе, Монголия, 3 июня 2024 года. Фото: Reuters
Аляксандр Лукашэнка ва Улан-Батары, Манголія, 3 чэрвеня 2024 года. Фота: Reuters

У віншаванні для прэзідэнта ААЭ Мухамеда бен Заід аль-Нахаяна Лукашэнка адзначыў, Беларусь і ААЭ «здолеюць у поўнай меры рэалізаваць наяўны патэнцыял супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай галінах і паспяхова завяршыць шэраг сумесных праектаў, працягнуць плённае ўзаемадзеянне ў рамках міжнародных фарматаў, у тым ліку БРІКС».

«Для дэталёвага абмеркавання магчымасцяў пашырэння двухбаковых адносін і надання новага імпульсу нашаму партнёрству буду рады сустрэцца з вамі найбліжэйшым часам у Абу-Дабі ці Мінску», — дадаў палітык.

У тэлеграме прэзідэнту Лаоса Тханглуну Сісуліту Лукашэнка падкрэсліў, што сяброўства Беларусі з гэтай краінай мае «аднолькавыя падыходы па прынцыповых пытаннях глабальнага і рэгіянальнага парадку дня, у тым ліку мірнага вырашэння любых канфліктаў на аснове міжнароднага права».

Ён таксама «пацвердзіў запрашэнне прэзідэнту Лаоса наведаць гасцінную Беларусь у любы зручны час для падрабязнага абмеркавання ўсіх справаў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць для дзвюх краін».

Нагадаем, з Тханглуну Сісуліту Лукашэнка апошні раз сустракаўся 23 кастрычніка на палях саміту БРІКС у Казані (Расія). З прэзідэнтам ААЭ ён бачыўся падчас двухбаковай нефармальнай вячэры ў лістападзе ў Баку (Азербайджан), куды абодва палітыкі прыбылі для ўдзелу ў Канферэнцыі бакоў Рамкавай канвенцыі ААН пра змяненне клімату (COP29).