Падаткавікі растлумачылі, па якіх стаўках у 2025 годзе трэба плаціць падаходны збор тым, хто здае ў арэнду нерухомасць.
Так, тым, хто здае ў арэнду жыллё, гаражы, машына-месцы, за студзень 2025-га трэба ўнесці падаходны па стаўках гэтага года. Як папярэджваюць віцебскія падаткавікі, зрабіць гэта трэба да 3 студзеня.
За люты-снежань трэба будзе плаціць падаткі па абноўленых стаўках — іх паднялі.
Нагадаем, у Мінску падаходны падатак за здачу аднаго пакоя ў 2025 годзе паднялі да 50 рублёў. Цяпер гэтая стаўка складае 47 рублёў. Рост — на 6,4%. Гаворка ідзе пра фізічных асобаў, якія здаюць жыллё без рэгістрацыі ІП.
Для абласных гарадоў падатак павышаюць да 46 рублёў (цяпер — 44 рублі). Рост — на 4,6%.
Для 16 гарадоў гэты падаходны падатак паднялі да 31 рубля. Гэта Баранавічы, Бабруйск, Барысаў, Жлобін, Жодзіна, Ліда, Мазыр, Маладзечна, Наваполацк, Орша, Пінск, Полацк, Рэчыца, Светлагорск, Слуцк, Салігорск. Цяпер ён складае 29 рублёў.
Для іншых гарадоў абласнога, раённага падпарадкавання і пасёлкаў гарадскога тыпу падатак павялічылі да 22 рублёў (цяпер — 21 рубель), а ва ўсіх астатніх населеных пунктах — да 16 рублёў (цяпер — 15 рублёў).
Чытайце таксама