Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Россия требует от Украины сдать несколько крупных городов, которые у нее нет шансов захватить, а вместе с ними и более миллиона жителей
  2. «Вышел, был в шоке». Экс-политзаключенный рассказал «Зеркалу» об условиях в колонии, где сидят некоторые «рельсовые партизаны»
  3. Генпрокурор Швед нашел десятки «аномальных» районов страны и пообещал их «серьезно» проверить
  4. Чиновники предупредили население, чтобы готовились к очередным пенсионным изменениям
  5. Беларуска купила Audi, а прокуратура заподозрила, что воспитывающая ребенка учительница не могла себе этого позволить. Что решил суд
  6. Редкоземельная путаница: объясняем, почему Трамп требует от Украины то, чего у нее нет, и что у нее есть на самом деле
  7. Беларусам, которые получили греческий шенген, звонят из посольства. Вот что спрашивают, и почему лучше ответить
  8. Власти по-прежнему пытаются «отжимать» недвижимость у уехавших за границу из-за политики. На торги снова выставляли такое жилье
  9. «Один из самых понятных, очевидных и уже использованных сценариев». Аналитик — о поведении Трампа в отношении Украины, Путина и Беларуси
  10. Почему в Литве призвали запретить «Пагоню»? Мнение
  11. «Стены дрожали». В Минске прозвучал грохот, похожий на звуки от двух взрывов, — вот что известно
  12. В Беларуси вернулись авиатуры в популярную у туристов страну ЕС. Есть вариант с вылетом из Минска
  13. Вы наверняка слышали о пенсионной ловушке и, возможно, думали, как работающий человек может в нее попасть. Вот наглядный пример — был суд
Читать по-русски


/

Савет Рэспублікі 30 студзеня зацвердзіў законапраект «Пра спажывецкі крэдыт і спажывецкую мікрапазыку». Адно з новаўвядзенняў, якое ім хочуць укавараніць, — абавязаць вызначаць стаўкі арэнды на нерухомасць у беларускіх рублях, а не ў валюце. Далей дакумент пойдзе на подпіс Аляксандру Лукашэнку. Сенатарка Ксенія Панцюхова растлумачыла, для чаго збіраюцца ўкараніць новаўвядзенне.

Фото: Reuters
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Reuters

Што збіраюцца змяніць

Улады хочуць прапісаць у Грамадзянскім кодэксе, што стаўкі ў дамовах арэнды можна пазначаць толькі ў беларускіх рублях. Выключэнне — лізінг. Гэта прадугледжвае законапраект «Пра спажывецкі крэдыт і спажывецкую мірапазыку», які 10 студзеня ў другім чытанні прынялі дэпутаты парламента.

Нагадаем, раней у Беларусі да канца 2024 года дзейнічала часовая забарона на прывязку арэнднай платы да замежнай валюты.

Калі арэнда дзяржаўнай нерухомасці прывязаныя ў асноўным да беларускага рубля (базавай арэнднай велічыні), то цана прыватнай нерухомасці, як правіла, раней залежала ад курсаў еўра ці даляра. На гэтым фоне чыноўнікі забаранілі вызначаць стаўкі па арэндзе камерцыйнай нерухомасці ў замежнай валюце. Іх прывязалі да беларускага рубля. Прычым гаворка пра любую маёмасць, пачынаючы ад офісных памяшканняў і машына-месцаў і заканчваючы аўтамабілямі і будаўнічай тэхнікай. Адпаведныя змены былі ўнесеныя ў Грамадзянскі і Банкаўскі кодэксы.

Для чаго хочуць укараніць новаўвядзенне

Сенатарка Ксенія Панцюхова растлумачыла, навошта збіраюцца прыняць змяненне.

«У Беларусі два гады дзейнічала забарона на прывязку ставак арэнднай платы да валюты. Толькі рубель — і кропка. Вядома, удзельнікам рынку арэнды цікава, ці падоўжаць забарону? Адказ на пытанне ўжо ёсць: забарона не проста падаўжаецца, а яшчэ і бестэрмінова. У Рэспубліцы Беларусь арэндныя стаўкі з гэтага часу не будуць прывязаныя да даляра», — заявіла яна.

Сенатарка ўдакладніла, што «цалкам падзяляе гэтае рашэнне і ў цэлым курс на мінімізацыю залежнасці ад амерыканскіх даляраў і іншых замежных валют».

«Дэвалютызацыя арэнднай платы — чарговы крок на гэтым шляху. Гэта вызваліць арандадаўцаў і арандатараў ад выдаткаў, стабілізуе сітуацыю на рынку арэнды. Упэўненая, курс гэты будзе працягнуты, канчатковым яго вынікам стане фармаванне ў Беларусі новага эканамічнага асяроддзя і новых умоваў вядзення бізнесу», — сказала сенатарка.