Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Трамп: Украіна гатовая вярнуцца за стол перамоваў, Расія пасылае сігналы, што гатовая да міру
  2. Лукашэнка рассыпаўся ў кампліментах Трампу і заявіў пра гатоўнасць «стаць побач»
  3. Узнали, что за бизнес ведет семья Воскресенских и чем Юрий официально зарабатывает на жизнь
  4. Сын главы МВД дал ориентировку на розыск драматурга Николая Халезина. Тот отреагировал: «Я к тебе сам приеду. Еще как приеду»
  5. Аднойчы Трамп ужо хацеў атрымаць долю ў мінеральных багаццях іншай краіны, абяцаючы ўзамен ваенную дапамогу. Усё скончылася катастрофай
  6. «Мяне часта пытаюць, ці ведаў я, што гэтая вайна пачнецца ў лютым тры гады таму». Лукашэнка — пра вайну ва Украіне
  7. Супадзенне ці Крэмль «выкупляе» ў Беларусі частку незалежнасці ў абмен на «плюшкі»? Пагаварылі з экспертамі пра два дакументы
  8. ЗША прыпыняюць ваенную дапамогу Украіне
  9. У ЕС узгаднілі ўвядзенне новай сістэмы ўезду і выезду. Калі яе могуць запусціць
  10. Беларусы ответили на призыв Лукашенко, чтобы люди «хотя бы обеспечили свою семью и себя». Вышло весьма хлестко
  11. Лукашэнка прызначыў двух новых міністраў
  12. Лукашэнка таксама заклапаціўся рэдказямельнымі металамі
  13. Зяленскі — пра спыненне дапамогі ЗША: Расіяне будуць патрабаваць скараціць нашую армію, адмовіцца ад акупаваных тэрыторый
  14. Трамп змушае Украіну пагадзіцца на мір з Расіяй. А што будзе з Беларуссю? Адказвае эксперт
  15. Хуткі ўзлёт «пісьменнага доктара», які пайшоў на ўгоду з сумленнем. Расказваем пра незвычайную кар'еру Уладзіміра Караніка
  16. Улады заклікаюць беларусаў на час адмовіцца ад пенсій. Мужчыны з іх працягласцю жыцця могуць не ацаніць ідэю
  17. «Казалі: „Хлопец, ты — дэбіл“». Электраманцёр расказаў «Люстэрку», як у дзень выбараў выйшаў у цэнтр Мінска з плакатам супраць Лукашэнкі
  18. Путин в любой момент может остановить гибель своих солдат, прекратив боевые действия, но этого не делает (хотя говорит о мире) — почему
Читать по-русски


Дадзеныя леташняга лістападаўскага апытання Брытанскага даследчага цэнтра Chatham House сведчаць аб глыбокім расколе беларускага грамадства, аб тым, што мноства людзей па абодва бакі палітычнага водападзелу не проста нязгодныя адзін з адным, яны не прымаюць адзін аднаго, ведаць не жадаюць адзін аднаго і можна нават сказаць — ненавідзяць адзін аднаго.

  • Юрий Дракохруст
    Юрий ДракохрустОбозреватель белорусской службы «Радио Свобода»

    Кандидат физико-математических наук. Автор книг «Акценты свободы» (2009) и «Семь тощих лет» (2014). Лауреат премии Белорусской ассоциации журналистов за 1996 год. Журналистское кредо: не плакать, не смеяться, а понимать.

    Блог Юрия Дракохруста на сайте «Радио Свобода»

Інфармацыя менавіта аб гэтым аспэкце даследавання, мяркуючы па ўсім, не выклікала вялікага рэзанансу ў грамадстве. І зразумела чаму. Адны — прыхільнікі ўлады — вераць у мантру аб народным адзінстве, маўляў, народ адзіны, ну за выключэннем купка адшчапенцаў, экстрэмістаў, «змагарышаў», ад якіх Беларусь чысціць доблесны ГУБАЗІК.

Але дзіўным чынам і для іх апанентаў — для праціўнікаў улады — карціна ў нечым падобная, толькі перавернутая: ёсць народ (ну яго пераважная большасць) і ёсць купка прыслужнікаў рэжыму, катавальных спраў майстроў з таго ж ГУБАЗІКу, словам, «Саша3%».

А народ, сапраўдны народ, пераважная большасць — ён і праўда адзіны. І на думку адных, і на думку іншых.

Дык вось — гэта не так.

У лістападаўскім 2021 апытанні Chatham House задавалася пытанне аб адносінах рэспандэнтаў да розных грамадскіх груп — этнічных, сацыяльных, палітычных. З дапамогай так званай шкалы сацыяльнай дыстанцыі Багардуса вымяралася, наколькі блізкія, прымальныя для апытаных прадстаўнікі тых ці іншых груп.

На гэтай шкале адказу «гатовы прыняць як сваяка» даваўся 1 бал, «як сябра» — 2 балы, «як суседа» — 3 балы, «як калегу» — 4 балы, «як грамадзяніна Беларусі» — 5 балаў, «як турыста ў Беларусі» — 6 балаў, «ні ў якім выглядзе не хацеў бы бачыць у Беларусі» — 7 балаў.

Чым вышэй балы, тым больш непрымальныя, непрыемныя, чужыя апытанаму прадстаўнікі той ці іншай групы.

Самая блізкая ўсім апытаным група — расейцы, самыя далёкія, чужыя, непрымальныя — арабы, цыганы, геі і асобы, якія не асацыююць сябе ні з якім полам. А групы людзей пэўных, выяўленых палітычных поглядаў — «перакананыя праціўнікі Лукашэнкі» і «перакананыя прыхільнікі Лукашэнкі» — наводдаль ад краёў, як ад самых прымальных, гэтак і ад самых непрымальных. Але гэта — для ўсіх апытаных.

Аднак у даседаванні сацыёлагі вылучылі сярод апытаных гэтых самых людзей выяўленых палітычных поглядаў. У адпаведнасьці з класіфікацыяй у лістападаўскім 2021 года апытанні «ядро пратэсту» (перакананыя праціўнікі Лукашэнкі) склалі 30%, «бастыён Лукашэнкі» (зразумела хто) — 27%, і людзі прамежкавых або невыразных палітычных поглядаў, «нэўтралы», склалі 43%.

Сацыёлагі паглядзелі, як выглядае іерархія самых прымальных і самых непрымальных групаў для апанэнтаў, для «ядра пратэсту» і «бастыёну Лукашэнкі». Хто ж для іх самыя непрымальныя, чужыя, непрыемныя? А яны адны для іншых. Для «бастыёну Лукашэнкі» праціўнікі Лукашэнкі — горш амаль усіх, горш за цыганоў і геяў, для «ядра пратэсту» прыхільнікі Лукашэнкі — горш за абсалютна ўсіх.

Прычым у сілу канструкцыі шкалы гаворка не ідзе проста аб недастатковай сымпатыі або абыякавасці, гаворка ідзе аб актыўнай і магутнай эмацыйнай рэакцыі, аб непрыманні літаральна на фізіялагічным узроўні.

Народнае адзінства, кажаце? Яшчэ раз нагадаю: гаворка ідзе не пра стаўленне народа да «купкі» (той ці іншай), гаворка ідзе пра ўзаемнае стаўленне прыкладна роўных групаў беларускага грамадства — 27% супраць 30%. Апытанне праводзілася сярод інтэрнетызаванага гарадзкога насельніцтва. Магчыма, і хутчэй за ўсё, апытанне ўсяго дарослага насельніцтва паказала б крыху іншыя прапорцыі груп прыхільнікаў і праціўнікаў улады. Але наўрад ці прынцыпова, кардынальна іншыя.

Зразумела, апытанні — не ісціна ў апошняй інстанцыі. Але хіба палітычная практыка сённяшняй Беларусі супярэчыць гэтай карціне прорвы паміж бакамі палітычнага супрацьстаяння ў краіне?

Што прапанаваў Лукашэнка сваім апанентам падчас выступу са штогадовым пасланнем? «Кайцеся, паўзіце на каленях», можа генпракурор і Азаронак вас і памілуюць.

Адна з прычын такой пазіцыі — гэта асаблівасці асобы Лукашэнкі. Але не толькі. Ён адчувае, разумее, чуе пачуцці сваіх прыхільнікаў, для якіх тыя, іншыя — чужыя, непрымальныя, ненавісныя. З іншага боку, ён адчувае подых прорвы, пачуцці, эмоцыі, настроі іншай часткі грамадства, якая ненавідзіць і яго, і яго прыхільнікаў.

Поўнай сіметрыі рэакцыяў няма, бо пратэстная частка грамадства не мае інструментаў караць. Але стаўленне падобнае. Для пацверджання гэтага прывяду прыклад з, так бы мовіць, ідэйнай сферы. Вядомы пісьменнік, мастак, ветэран дэмакратычнага руху Артур Клінаў у інтэрвію шэрагу выданняў выказаў думкі наконт таго, што добра было б знайсці беларусам нейкае паразуменне, фігуральна кажучы, вярнуцца ў 2019 год. Падобныя тэзы выказаў у інтэрвію «Еўрапейскаму радыё» чалец каманды Бабарыкі, эмігрант Іван Краўцоў.

І які быў адказ прагрэсіўнай, пратэстнай публікі? Цэнзурны — простае «не», нам гэта не падыходзіць. Зрэшты, не было недахопу і ў больш энэргічных і рэзкіх адказах, але з тым жа сэнсам.

Арцём Шрайбман, камэнтуючы недахопы прапановаў Краўцова, адзначыў, сярод іншага, што яны проста не будуць прынятыя, будуць салідарна адпрэчаныя пратэстнай часткай грамадства.

Менавіта. І гэта мы і назіралі ў рэакцыі на «тэст Клінава-Краўцова». Якая вельмі пераканаўча пацвердзіла высновы сацыёлагаў Chatham House.

У папярэдніх даследаваннях Chatham House былі паказаныя розныя аспекты і механізмы гэтага расколу. У прыватнасці, у супрацьлеглых груп фактычна няма агульных пляцовак, інстытутаў камунікацыі: яны глядзяць, чытаюць, слухаюць розныя СМІ. Пасля разгрому TUT.BY у краіне па сутнасці адсутнічаюць агульнанацыянальныя СМІ, якія ў той ці іншай ступені ўсё ж інтэгруюць беларусаў розных палітычных поглядаў, забяспечваюць нацыянальную камунікацыю.

Сацыёлагі Chatham House для характарыстыкі сытуацыі скарысталіся метафарай «рэха-камэры». Людзі (з кожнага лагеру) чуюць толькі сябе, толькі сваё і не чуюць, ды і не жадаюць чуць чужое, непрымальнае, ненавіснае.

Што вынікае з усяго сказанага? — спытае чытач. Парада ката Леапольда — давайце жыць дружна? Не пазбаўленая сэнсу парада, дарэчы. Але для пачатку варта як мінімум усвядоміць сітуацыю і не цешыць сябе ілюзіямі.

Насамрэч у гэтым сэнсе беларусы дваццатых гадоў ХХІ стагоддзя трапілі ў сітуацыю зусім не ўнікальную. Бурныя палітычныя падзеі прыкладна такое стаўленне частак грамадства адно да аднаго спараджалі і раней. Ці наўрад гугеноты і каталікі ў Францыі пасля Барталамееўскай ночы ставіліся адзін да аднаго лепш, чым беларусы адзін да аднаго цяпер. І хоць тады забівалі каталікі гугенотаў, а не ўсе адзін аднаго, але нянавісць пры гэтым была ўзаемнай.

Як гэта пераадолець? Ну адзін з варыянтаў сфармуляваў Лукашэнка: «Кайцеся, паўзіце на каленях». На яго можа разлічваць, спадзявацца, няхай і ў пэрспэктыве, і іншы бок: «Прыйдзе наш час і папаўзеце на каленях». Глыбіня прорвы расколу стварае моцную спакусу такога рашэння. І справа менавіта ў спакусе, а не толькі ў капрызе, у прыватнасці, Лукашэнкі.

Ну, а калі не гэта, калі не трыумф аднаго з бакоў, прычым вечны, тады, мусіць, надзея на час. Час засыпае прорвы расколаў. А ці можна дапамагчы часу, паскорыць яго? І ці трэба? Бо спакуса такая моцная.

Мнение автора может не совпадать с позицией редакции