Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. ЗША прыпыняюць ваенную дапамогу Украіне
  2. «Оскар-2025»: лучшим фильмом признана «Анора», лучшей актрисой — Майки Мэдисон
  3. «Казалі: „Хлопец, ты — дэбіл“». Электраманцёр расказаў «Люстэрку», як у дзень выбараў выйшаў у цэнтр Мінска з плакатам супраць Лукашэнкі
  4. Зеленский — об остановке помощи США: Россияне будут требовать сокращения нашей армии, отказа от оккупированных территорий
  5. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  6. «Выстройваюцца чэргі». У МУС расказалі, як міліцыя ладзіць рэйды па «дармаедах»
  7. Трамп змушае Украіну пагадзіцца на мір з Расіяй. А што будзе з Беларуссю? Адказвае эксперт
  8. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
  9. Лукашэнка прызначыў двух новых міністраў
  10. Эксперты назвали цифру задействованных в войне с Украиной российских военнослужащих — за три месяца их стало больше на 40 тысяч
  11. Улады заклікаюць беларусаў на час адмовіцца ад пенсій. Мужчыны з іх працягласцю жыцця могуць не ацаніць ідэю
  12. Лукашэнка таксама заклапаціўся рэдказямельнымі металамі
Читать по-русски


Нядаўна ў адным з мінскіх двароў адбылася незвычайная сітуацыя. Мужчына расчысціў участак на паркоўцы і паехаў па справах. Калі ён вярнуўся, на гэтым месцы стаяла іншая машына. Перастаўляць яе гаспадар адмовіўся. Як тлумачыць яго знаёмы, не было куды. Паміж кіроўцамі ўзнік канфлікт, падчас якога адзін з іх узяў лапату і пачаў засыпаць снегам прыпаркаваную на спрэчным месцы машыну. Відэа нестандартнай гісторыі трапіла ў сацсеткі і сабрала сотні каментароў. Даведаліся падрабязнасці здарэння.

Скриншот видео
Скрыншот відэа

Сітуацыя адбылася ў Фрунзенскім раёне Мінска. Кіроўцы, па словах знаёмага аднаго з іх, Андрэя (імя змененае), жывуць у суседніх дамах. Сітуацыя з паркоўкай у іх двары даволі стандартная для сталіцы: машын шмат, месцаў, дзе іх паставіць, усім не хапае.

— Сітуацыя, якая трапіла на відэа, адбылася ўвечары ў суботу ў сярэдзіне снежня. Мой сябар Максім (імя змененае) позна вярнуўся дадому. Калі прыехаў, на паркоўцы было толькі адно вольнае месца, ён туды і стаў, — расказвае наш суразмоўца. — Праз нейкі час яму набраў невядомы мужчына і сказаў, каб ён спускаўся і перастаўляў сваю машыну, бо гэтае месца той, хто тэлефанаваў, пачысціў ад снегу для сябе. Інакш, папярэдзіў ён, будзе бяда.

Па словах Андрэя, кудысьці ісці Максім адразу адмовіўся, але потым усё ж вырашыў спусціцца.

— Калі ён выйшаў, чалавек, які яму тэлефанаваў, ужо быў з лапатай і закопваў у снег яго машыну. Максім папрасіў: «Давай не трэба». Тлумачыў, што паставіць машыну ў двары няма куды, але гэта не дапамагло. Мужчына, наколькі я ведаю, адказаў нешта накшталт «Я гэтае месца раскапаў — я яго і закапаю», — працягвае суразмоўца. — Тады Макс дастаў тэлефон і пачаў здымаць тое, што адбываецца, на відэа. Ён рабіў гэта не для таго, каб выкласці ў інтэрнэце, а каб пры неабходнасці паказаць у ДАІ. Гэта ж блакаванне транспартнага сродку.

Але звяртацца нікуды не давялося.

— Я не ведаю, на колькі другі кіроўца збіраўся закапаць машыну Максіма, але пацеў ён хвілін 10−15. Потым прыяцелю патэлефанавалі з працы, і яму тэрмінова давялося з’ехаць, — апісвае тое, што адбылося, Андрэй. — Калі ўначы ён вярнуўся, то прыпаркаваўся ўжо ў іншым месцы, далей ад дома. Машыны другога кіроўцы, дарэчы, на паркоўцы ўжо не было.

Паводле суразмоўцы, дом, дзе жыве Максім, не новы. Жыхары тут добра ведаюць адно аднаго. Чысціць паркоўку ад снегу выходзяць усе мясцовыя кіроўцы. Няважна, для сябе або для суседа. Максім, адзначае Андрэй, таксама нярэдка бярэ ў рукі лапату.

— Ва ўсёй гэтай сітуацыі нас абурыла, што чалавек пачысціў месца, прычым не толькі што, а пэўны час таму, можа, дзень, з’ехаў і лічыць, што больш ніхто не мае права займаць гэты ўчастак, — кажа суразмоўца. — Але ж гэта агульная паркоўка.

Знаёмы кажа, што пасля таго вечара Максім і другі кіроўца не звязваліся.

— Але Максіма папярэдзілі, што той кіроўца часта паркуецца на адным і тым жа месцы, і рэкамендавалі не ставіць туды машыну. Інакш могуць быць канфлікты, — расказвае Андрэй. — Сябар, каб пазбегнуць непатрэбных спрэчак, і не ставіць. Але абурае, што чалавек проста ўзяў і заслупаваў сабе месца.

«А што ты зробіш, засыплеш?»

Пасля таго як відэа трапіла ў сеціва, з рэдакцыяй звязаўся Антон (імя змененае), які паведаміў, што ён той самы кіроўца, які закопваў машыну ў снег, — нам удалося пацвердзіць яго асобу. У яго свая версія таго, што адбылося.

— Тры дні ў маразы я вычышчаў месца [на паркоўцы], калі я ад’язджаў і хтосьці туды станавіўся, таму што месцаў у акрузе не было, пытанняў не ўзнікала, — напісаў мужчына.

Паводле яго словаў, у той вечар ён вычысціў месца да асфальту, а затым яму спатрэбілася з’ездзіць у краму. Вярнуўшыся, ён убачыў, што ўчастак, дзе ён навёў парадак, заняты. Пры гэтым, паводле яго, на паркоўцы было тры вольныя месцы, але іх трэба было пачысціць. Мужчына вырашыў набраць чалавека, які заняў прыбраную ім тэрыторыю. Папрасіў пераставіць аўто ці пачысціць месца для яго.

— У нас у двары ўсе паважаюць адно аднаго. Ніхто з суседзяў не займаў маё месца. Усе разумеюць сітуацыю з дваровай тэрыторыяй. Але той кіроўца жыве ў іншым доме, які нават не адносіцца да гэтай паркоўкі, — працягнуў Антон. — На маю заўвагу, што рабіць так, як ён, непрыгожа, ён пачаў задаваць пытанне: «Чыё месца?» — на што я адказаў, што месца грамадскае, паркавацца могуць усе, але чысціць я для яго не павінны.

Па словах кіроўцы, ён прапанаваў Максіму самому прыбраць сабе ўчастак для машыны і нават быў гатовы дапамагчы з лапатай. У адказ, сцвярджае ён, пачуў: «А што ты зробіш, засыплеш?»

— Потым ён дастаў тэлефон і пачаў здымаць. На што і атрымаў такую маю рэакцыю, — тлумачыць Антон, чаму пачаў закопваць машыну. — Нават суседзі павыходзілі, спрабавалі яму растлумачыць, што ён не мае рацыі.

Адказваць на дадатковыя пытанні Антон адмовіўся.