Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  2. СМИ сообщили, что США готовы прекратить помощь Украине. Эксперты рассказали о последствиях — они очень печальные
  3. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  4. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  5. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  6. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  7. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
  8. Названы победители антипремии «Золотая малина». Худшим признано супергеройское кино
  9. «Выстраиваются очереди». В МВД рассказали, как милиция устраивает рейды по «тунеядцам»
  10. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  11. ISW: ВСУ продвинулись в Торецке. Успешные контратаки могут вынудить Россию перебросить дополнительные силы на это направление
Читать по-русски


Міністэрства аховы здароўя загадам № 57 ад 16 студзеня зацвердзіла змены ў правілы правядзення вакцынацыі ад каранавіруса COVID-19, у тым ліку бустарных прышчэпак, вакцынацыі дзяцей і цяжарных жанчын. Дакумент апублікаваны на сайце Мінздароўя.

Фото: Reuters
Фота: Reuters

Загад зацвярджае новую інструкцыю пра парадак правядзення асноўнай і бустарнай вакцынацыі. Папярэдняя інструкцыя была ўведзеная 8 жніўня.

Як і раней, бустарная вакцынацыя праводзіцца праз шэсць і больш месяцаў шляхам увядзення адной дозы вакцыны. Але цяпер яе можна рабіць з узросту 5 гадоў (раней было толькі з 18 гадоў).

Раней для бустарнай вакцынацыі выкарыстоўвалі толькі вакцыны «Спутник V» і «Спутник Лайт» — любым з кампанентаў без чаргавання і незалежна ад таго, які прэпарат калолі раней. Цяпер жа для бустарнай вакцынацыі можна выкарыстоўваць любыя даступныя вакцыны, дапушчальныя да выкарыстання з улікам узросту і (супраць)паказанняў пацыента.

Раней у інструкцыі было асобна прапісана, што цяжарным жанчынам і жанчынам, якія кормяць, пры бустарнай вакцынацыі ставяць кітайскую вакцыну «Сінафарм» ці іншы прэпарат, але не «Спутник V» і «Спутник Лайт». Цяпер гэтае абмежаванне знятае.

Што ж да асноўнай (першаснай) вакцынацыі, то раней дзяцей да 18 гадоў прышчаплялі толькі «Сінафармам», цяпер жа ніякіх дадатковых абмежаванняў няма — акрамя абмежаванняў саміх прэпаратаў у адпаведнасці з іх інструкцыяй.

Акрамя таго, цяпер дазволена рабіць прышчэпку ад каранавіруса ў адзін дзень з іншымі прышчэпкамі па календары вакцынацыі і эпідпаказаннях, выконваць двухтыднёвы інтэрвал больш не трэба (толькі калі гэта не прапісана ў інструкцыі да прэпарата). Нельга сумяшчаць прышчэпку ад кавіду толькі з жывымі вакцынамі.