Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Выстройваюцца чэргі». У МУС расказалі, як міліцыя ладзіць рэйды па «дармаедах»
  2. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  3. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  4. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  5. «Оскар-2025»: лучшим фильмом признана «Анора», лучшей актрисой — Майки Мэдисон
  6. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  7. ISW: ВСУ продвинулись в Торецке. Успешные контратаки могут вынудить Россию перебросить дополнительные силы на это направление
  8. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  9. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  10. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
Читать по-русски


У Польшчы 16 сакавіка пачаліся праверк больш чым у 60 фірмах-перавозчыках, якія, паводле папярэдняй інфармацыі, працуюць на аснове беларускага і расійскага капіталу. Праверкі праводзяць Дарожна-транспартная інспекцыя, Нацыянальная падатковая служба, Памежная ахова, Нацыянальная інспекцыя працы і будаўнічы нагляд.

Фото: Pixabay.com
Фота: pixabay.com

Праверкі ахапілі транспартныя прадпрыемствы ў Беластоку, Познані, Уроцлаве, Чанстахове, Бяла-Падляскай. Органы кантролю шукаюць нелегальныя практыкі ў дзейнасці фірмаў.

У прыватнасці, правяраецца, ці адпавядаюць базы фірмаў-перавозчыкаў нарматывам. Напрыклад, фірма мусіць мець месцы для стаянкі сваіх грузавікоў, якія змяшчаюць як мінімум траціну аўтапарка. Аднак ужо на этапе выбару фірмаў для праверкі праз рэестры дзяржслужбы выявілі, што па некаторых адрасах можа размяшчацца больш за дзясятак фірмаў-перавозчыкаў.

Правяраюць і ўсе іншыя аспекты, у прыватнасці, наяўнасць усіх неабходных для працы дакументаў, у тым ліку афармленне кіроўцаў, фінансавую дакументацыю. Таксама правяраюць выкананне кіроўцамі нормаў працоўнага часу, ліцэнзіі кіроўцаў і перавозчыкаў, дакументы на аўтамабільны парк прадпрыемстваў.

«У выпадку грубых парушэнняў Генеральная інспекцыя аўтамабільнага транспарту мае права прыпыніць або адклікаць дазвол на ажыццяўленне дзейнасці аператара аўтамабільнага транспарту, і я запэўніваю вас, што ў выпадку нядобрасумленных прадпрымальнікаў мы ім скарыстаемся», — заявіў кіраўнік Дарожна-транспартнай інспекцыі Алвін Гаядхур.

Іншыя службы правяраюць легальнасць знаходжання кіроўцаў-замежнікаў у Польшчы, законнасць іх працаўладкавання і правільнасць афармлення, а таксама пытанні выплаты падаткаў прадпрыемствамі. Некаторыя з фірмаў падчас выбару для праверкі былі вызначаныя як тыя, дзе, імаверна, ёсць падатковыя парушэнні.

У сваю чаргу буднагляд правярае, ці законна былі ўзведзеныя аб’екты на тэрыторыях фірмаў і ці адпавядаюць яны дакументам.

На дадзены момант органы кантролю працягваюць вывучаць атрыманыя дакументы. У дарожна-транспартнай інспекцыі абяцаюць далейшыя праверкі ў іншых фірмах.

Таксама працягваецца кантроль непасрэдна на дарогах, у тым ліку інспектары спыняюць для праверкі грузавікі з замежнай рэгістрацыяй. Паведамляецца, што летась каля 47% праверак на дарогах прыпала на замежныя грузавікі, пры гэтым 53% парушэнняў і 52% накладзеных штрафаў адносіліся да замежных фірмаў.