Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
  2. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  3. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  4. «Выстройваюцца чэргі». У МУС расказалі, як міліцыя ладзіць рэйды па «дармаедах»
  5. ISW: ВСУ продвинулись в Торецке. Успешные контратаки могут вынудить Россию перебросить дополнительные силы на это направление
  6. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  7. «Оскар-2025»: лучшим фильмом признана «Анора», лучшей актрисой — Майки Мэдисон
  8. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  9. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  10. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
Читать по-русски


Сёлета кляшчы пакусалі ўжо ў тры разы больш людзей, чым за такі ж перыяд мінулага. Паводле статыстыкі за 2022 год, колькасць перанесеных імі інфекцый павялічылася больш чым удвая, паведамілі ў Мінздароўя.

Клешч. Фота: pixabay.com

Паводле звестак беларускіх навукоўцаў, кляшчы ў нашай краіне могуць быць заражаныя дзевяццю рознымі ўзбуджальнікамі інфекцыйных захворванняў, але штогод медыкі рэгіструюць два асноўныя захворванні: Лайм-барэліёз і клешчавы энцэфаліт.

— Паводле статыстыкі за 2022 год, у нас адбыўся рост клешчавых інфекцый у 2,1 разу па клешчавым энцэфаліце і ў 2,4 па Лайм-барэліёзе, і гэта нас насцярожвае, — паведаміла энтамолаг Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Святлана Яшкова.

Паводле яе, у гэтым сезоне захворвальнасць прыкладна такае ж, як у аналагічны перыяд мінулага года: ужо зарэгістраваныя два выпадкі клешчавога энцэфаліту і больш за 200 выпадкаў Лайм-барэліёзу, але ў гэтых выпадках само заражэнне адбылося яшчэ летась.

— За чатыры месяцы 2023 года ў арганізацыі аховы здароўя звярнулася досыць вялікая колькасць людзей (у сярэднім у тры разы больш, чым за аналагічны перыяд 2022 года) з прысмоктваннем кляшчоў, — дадала Святлана Яшкова.